Навіны на тэму: дапамога
30.04.2011 Свабоднаму прафсаюзу металістаў Магілёва адмоўлена ў правядзенні пікета 1 траўня
Члены прафсаюза хацелі правесці гэты пікет у цэнтры горада – на Савецкай плошчы, аднак гарвыканкам гэтага не дазволіў, і ў адказе падкрэсліў, што гэтая плошча не з’яўляецца вызначаным месцам для правядзення такіх мерапрыемстваў.
29.04.2011 У Гомелі першы за сем гадоў дазволены мітынг... адменены
“Мяне выклікалі ў гарвыканкам і паведамілі, што прынята іншае рашэнне – аб адмене дазволу мерапрыемства, – кажа старшыня абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка. Ён быў заяўнікам мітынгу і выканаў усе патрабаванні гарвыканкаму, прапісаныя ў рашэнні.
29.04.2011 Зміцеру Дашкевічу на развітанне з маці далі паўгадзіны
28 красавіка Зміцера Дашкевіча прывезлі ў слуцкі морг у кайданках і пад канвоем. На развітанне з маці яму адвялі паўгадзіны. Каля слуцкага моргу працавала каля пятнаццаці прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Фотаздымка падчас знаходжання зняволенага была забароненая. Дворык морга і яго памяшканне былі зачыненыя для доступу.
29.04.2011 Палітыка – небяспечная тэма для рэгіянальных СМІ
Складаецца ўражанне, што некаторыя матэрыялы ў “Светлым шляху” друкуюць вымушана, па загадзе зверху. Напрыклад, у апошнім нумары ў рубрыцы “Ёсць меркаванне” з’явіліся вядомыя артыкулы пра “лайдака і алкаша” Аляксандра Класкоўскага і пра “безадказнага балбатуна” Паўла Шарамета. Але неяк не ўпісваюцца гэтыя матэрыялы ў агульны настрой і канцэпцыю выдання. Побач з імі – непараўнальна больш якасныя і відавочна больш цікавыя смаргонцам матэрыялы мясцовых журналістаў.
29.04.2011 У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся
Учорашняя акцыя «Стоп-Бензін» -2, запланаваная як масавы пратэст кіроўцаў супраць неабгрунтаванага падаражэння бензіну, не сабрала ў Барысаве і пяцёркі ўдзельнікаў. Аўтааматарка Алена, якая на запраўцы не ўбачыла масавасці пратэстуючых кіроўцаў, толькі ўздыхнула: «Шкада, што не здолелі арганізавацца. Няўжо так ужо гэта страшна?»
28.04.2011 Гарадзенскай актывістцы Кацярыне Герасімчык вярнулі тэхніку
Кацярыне Герасімчык праз два месяцы аддалі забраныя пад час ператрусу рэчы, у тым ліку ноўтбук. Нагадаем, што 12 лютага моладзевая актывістка была затрымана супрацоўнікамі міліцыі непадалёк помніка Леніна па падазрэнні ў нанясенні на пастамент графіці.
28.04.2011 Жодзінская міліцыя папярэдзіла дэмактывістаў (дапоўнена)
Дэмактывістаў, удзельнікаў сённяшняга семінара, Жодзінская міліцыя папярэдзіла, што калі працягнуць мерапрыемства ці яшчэ раз збяруцца ў Жодзіна, зноў трапяць у ГАУС.
27.04.2011 Апазіцыя прапануе «Гомельскай праўдзе» абмеркаваць праблемы свабоды слова
Каардынацыйная рада гомельскай кааліцыі АДС накіраваў рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» зварот з прапановай зладзіць сумесны круглы стол да 3 мая — сусветнага Дня свабоды друку.
27.04.2011 Вобыскі ў Бабруйску працягваюцца
Бабруйчанін Максім Чарняк, якога апошнім часам даволі часта выклікалі на допыты ў міліцыю, сцвярджае, што ўвага да яго з боку праваахоўных органаў не зменшылася.
27.04.2011 У Барысаве і Брэсце першамайскія пікеты забаранілі
Заяўнік пікету, прымеркаванага да Міжнароднага дня салідарнасці працоўных, старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў атрымаў адказ з мясцовага райвыканкама.
27.04.2011 У Гомелі распаўсюджваюцца запрашэнні на санкцыянаваны мітынг апазіцыі
«Калі вы за абарону правоў чалавека працы, за сацыяльна-эканамічную стабільнасць, супраць павышэння коштаў, супраць рашэння створаных уладамі эканамічных праблем за кошт простых людзей — мы чакаем вас на мітынгу», - гаворыцца ў запрашэнні.
27.04.2011 Бараніць правы працоўных таксама забаронена
Запланаваны дэмакратычнымі актывістамі Салігорска першатравеньскі пікет у абарону правоў працоўных забаронены мясцовымі чыноўнікамі. Афіцыйнай прычынай адмовы ў правядзенні пікету ўладамі была зноў названа рэканструкцыя стадыёну, якая разам з тым не замінае правядзенню на ім матчаў ФК “Шахцёр”, на якія збіраюцца тысячы жыхароў гораду.
27.04.2011 Суд над віцебскім журналістам Уладзіславам Стараверавым працягнецца 10 траўня
27 красавіка працэс распачала суддзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава. У якасці сведкаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якім не падабалася, што журналіст іх фатаграфуе, і віцебскія актывісты, гатовыя распавесці пра тое, як жорстка міліцыянты збівалі Уладзіслава Стараверава падчас затрымання.
27.04.2011 У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя
Пракуратура праверыла турмы і СІЗА Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі стала вядома, што 80% калоній, у тым ліку і Бабруйскі следчы ізалятар №5, з’яўляюцца перанаселенымі.
27.04.2011 У Жодзіна помнік чарнобыльцам адкрылі двойчы
Учора, у 25-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Жодзіна ў другі раз «адкрылі» помнік ліквідатарам. Нагадаем, 22 красавіка помнік ужо адкрывалі: на цырымоніі прысутнічаў ініцыятар закладкі памятнага знака дэмактывіст Аляксандр Валчанін.