Навіны на тэму: дапамога

У Віцебску неадназначна ставяцца да сцвярджэнняў аб раскрыцці віцебскіх выбухаў

18.04.2011 У Віцебску неадназначна ставяцца да сцвярджэнняў аб раскрыцці віцебскіх выбухаў

Аперацыя мінскіх “сілавікаў”, якія літаральна за суткі знайшлі і затрымалі вінаватых у арганізацыі тэракту ў метро 11 красавіка, многім жыхарам Віцебску падаецца неадназначнай. Тым болей, што абодва затрыманыя – землякі, ды яшчэ адразу ўзялі на сябе адказнасьць за віцебскія выбухі 2005 году.

У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены

18.04.2011 У Баранавічах чарнобыльскі пікет не дазволены

Грамадскія актывісты планавалі не толькі інфармаваць насельніцтва горада аб трагедыі на АЭС у Фукусіме, а найперш прыцягнуць увагу грамадскасці да наступстваў будаўніцтва Астравецкай АЭС і нявырашаных у нашай краіне чарнобыльскіх праблем.

Маладэчанцы адпрацоўваюць “пераддажынкаўскія” суботнікі

16.04.2011 Маладэчанцы адпрацоўваюць “пераддажынкаўскія” суботнікі

Жыхарам Маладэчна сёлета асабліва “пашанцавала”: акрамя агульнарэспубліканскіх, яны мусяць адпрацоўваць шматлікія мясцовыя “пераддажынкаўскія” суботнікі. На прадпрыемствах абвесцілі, што да верасня штомесяц у горадзе будзе арганізоўвацца па 1-2 суботнікі.

Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

16.04.2011 Баранавіцкія ўкраінцы збіраюцца пікетаваць

Мікалай Чарнавус плануе праводзіць пікет на працягу 3-х дзён: з 27 па 29 мая, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, каб праінфармаваць грамадзян горада аб сітуацыі вакол рэгістрацыі арганізацыі баранавіцкіх этнічных украінцаў.

Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?

15.04.2011 Максім Чарняк – сведка ці падазраваны?

Сёння, 15 красавіка, бабруйчаніна Максіма Чарняка зноў выклікалі на размову ў РАУС. У позве, якую непаўнагадоваму хлопцу выдалі ўжо ў аддзяленні, было пазначана, што ён выкліканы ў якасці сведкі. Але ў працэсе “размовы” Максіма паставілі на фотаўлік і перапісалі асаблівыя прыкметы.

Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі

15.04.2011 Чарговы суд за адмову ад дактыласкапіі

Жыхар вёскі Мельнікі Маларыцкага раёна Рыгор Лук’янчук, які адмовіўся ад дактыласкапіі, на разгляд справы з’явіцца не змог, бо не атрымаў позвы з суда.

Бабруйскі журналіст Анатоль Санаценка паведамляе пра ціск з боку пракуратуры

15.04.2011 Бабруйскі журналіст Анатоль Санаценка паведамляе пра ціск з боку пракуратуры

Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер”, якая зараз існуе толькі ў электронным варыянце, распавёў пра пераслед з боку пракуратуры. Ён зрабіў заяву, якую апублікаваў на сайце газеты пад назвай “Бобруйский курьер” заявляет…” У заяве журналіст выказвае занепакоенасць сітуацыяй са свабодай СМІ.

Магілёў наведалі прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі

15.04.2011 Магілёў наведалі прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі

14 красавіка Магілёў наведалі прадстаўнікі доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Яны сустрэліся з мясцовымі праваабронцамі і дэмактывістамі.

У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро

15.04.2011 У Пінску адбылася жалобная акцыя ў памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро

Пінчукі, не адмаўляючы неабходнасці правядзення жалобы, адзначаюць, што летась, калі на адным з пінскіх прадпрыемстваў загінула 14 чалавек, мясцовыя ўлады доўгі час не рэагавалі падобным чынам. Гарадскую жалобу абвесцілі талькі амаль праз тыдзень - усё чакалі рашэння са сталіцы.

14.04.2011 Газета “Узгорак” атрымала папярэджанне ад міністэрства інфармацыі

Незалежная газета “Узгорак”, якая выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміла рэдактар выдання Галіна Будная. Першай прычынай папярэджання значыцца тое, што рэдакцыя не паведамілапра змену рэдактара. Былы рэдактар газеты “Узгорак”, вядомы на Магілёўшчыне журналіст і грамадскі дзеяч Эдуард Брокараў памёр ад цяжкай хваробы напрыканцы 2010 года.

 Магілёўскі аблсуд не задаволіў скаргу Зміцера Салаўёва

14.04.2011 Магілёўскі аблсуд не задаволіў скаргу Зміцера Салаўёва

14 красавіка Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу лідэра руху БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва. Зміцер дамагаўся адмены рашэння Ленінскага раённага суда аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе арышту.

У маладафронтаўца двойчы за тыдзень “адкаталі пальчыкі”

14.04.2011 У маладафронтаўца двойчы за тыдзень “адкаталі пальчыкі”

14 красавіка бабруйскага актывіста зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронта” Максіма Чарняка выклікалі на размову да следчага. Апошнім часам хлопца даволі часта выклікаюць у РАУС. Падставай стала падазрэнне ў крадзяжы, якога ён не здзяйсняў.

У Магілёве будаўнікоў выганяюць на суботнік

14.04.2011 У Магілёве будаўнікоў выганяюць на суботнік

Рабочых магілёўскіх будаўнічых арганізацый “Будаўнічы трэста №12” і “Прамжылбуд” пад прымусам выганяюць на “добраахвотны” агульнарэспубліканскі суботнік. Тыя, хто не выйдзе на працу 16 красавіка, каб папрацаваць на сваіх працоўных месцах, а таксама прыбраць горад ад смецця – могуць не далічыцца 50% свайго заробку.

У Бабруйску пачалі збіраць подпісы пад зваротам супраць будаўніцтва АЭС

14.04.2011 У Бабруйску пачалі збіраць подпісы пад зваротам супраць будаўніцтва АЭС

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл горада Бабруйска 13 красавіка пачалі збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем спыніць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Таксама ў звароце прапаноўваецца абмежаваць доступ усіх відаў радыёактыўных рэчываў на тэрыторыю нашай краіны.

Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне

14.04.2011 Міліцыянты шукалі арганізатараў жалобнай акцыі ў Маладэчне

13 красавіка ў Маладэчне каля касцёла св.Юзафа мясцовыя актывісты зладзілі жалобную акцыю, прысвечаную памяці пацярпелых у мінскім метро. Мерапрыемства прыцягнула ўвагу праваахоўных органаў. Для высвятлення абставінаў быў затрыманы мясцовы журналіст-фрылансер Яўген Сухаверх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства