Навіны на тэму: затрыманні
22.11.2020 Затрыманні 22 лістапада на акцыях пратэсту
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
21.11.2020 У Мазыры адбываюцца затрыманні работнікаў НПЗ і ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
20 і 21 лістапада ў Мазыскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самае малае 8 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press.
21.11.2020 Актывісту Аляксандру Хамратаву пагражае яшчэ адна крыміналка за абразу прадстаўніка ўлады
Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.
20.11.2020 Хроніка пераследу: затрыманні, ператрусы, звальненні ў пятніцу
У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
20.11.2020 ГУБАЗіК затрымаў адміністратара канала «Белыя Халаты»
На чацвёртакурсніка ўніверсітэта выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мінчук з 12 жніўня з'яўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і Валанцёры».
18.11.2020 Хроніка пераследу па палітычных матывах за 18 лістапада
У сераду, 18 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
18.11.2020 Праваабаронцу "Вясны" Алеся Дзергачова пратрымалі за кратамі 72 гадзіны
Затрыманага смаргонскага праваабаронцу Алеся Дзергачова пратрымалі 72 гадзіны за кратамі ізалятара. Яго выпусцілі ўвечары 17 лістапада.
17.11.2020 Хроніка пераследу ў Беларусі 17 лістапада
У аўторак, 17 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
17.11.2020 Суд даў 15 сутак хлопцу з інваліднасцю
17 лістапада суддзя Партызанскага раёна Кацярына Чайко прысудзіла 15 сутак Мікіце Лявіцкаму — хлопец мае інваліднасць другой групы.
16.11.2020 Затрыманні і вобшукі працягваюцца ў панядзелак
У панядзелак, 16 лістапада, працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
16.11.2020 “За дзяцей гатовы да любых рэпрэсій”: Алесь Талстыка распавёў пра свае суткі
Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях “з РУУС у Жодзіна” і расказвае, як гэта было.
15.11.2020 Затрыманні на акцыях пратэсту 15 лістапада
У нядзелю 15 лістапада ў Беларусі праходзяць новыя акцыі пратэсту. У Мінску пачаліся затрыманні ў раёне Пушкінскай і Прытыцкага, дзе збіраліся мірныя дэманстранты.
14.11.2020 Палітычны пераслед у суботу 14 лістапада
14 лістапада працягваўся пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
14.11.2020 Пасля адбыцця арышту не выйшлі на волю праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка і яе знаёмыя
Сёння вечарам мелася выйсці на волю пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту незалежная журналістка і праваабаронца «Вясны» Марына Кастылянчанка, які яна адбывала ў ІЧУ горада Баранавічы.
14.11.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.