Навіны на тэму: дыфамацыя
10.06.2022 Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіч
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
09.06.2022 Пачаўся закрыты суд над філосафам і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам
У Мінскім абласным судзе 9 чэрвеня пачаўся суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам.
08.06.2022 Чарговы прысуд за абразу супрацоўніка ДАІ Вольніча — 1,5 года "хіміі"
Валерыя Елісеева прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
08.06.2022 "Мама выхавала ўва мне чалавека" — дачка палітзняволенай Наталлі Падлеўска
Урсула распавяла «Вясне» пра матчын характар і захапленні, а таксама пра ейны час у зняволенні.
07.06.2022 Вынесены суровы прысуд жыхару Маладэчна з анкалагічным захворваннем чацвёртай стадыі
У судзе Вілейскага раёна вынесены прысуд палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах прэзідэнта, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
03.06.2022 Гамяльчаніна асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады і зліў дадзеных
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 2 чэрвеня да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова.
02.06.2022 Як беларусаў судзілі за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады? Вялікая падборка дыфамацыйных прысудаў
Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта і прадстаўнікоў улады. "Вясна" сабрала прысуды, пра якія стала вядома апошнім часам.
02.06.2022 Больш за дзясятак абраз і пагроз у адрас прэзідэнта, суддзі і супрацоўнікаў міліцыі фігуруе ў судзе над Паўлам Кучынскім
Палітзняволенага Паўла Кучынскага затрымалі 26 студзеня і да суда змясцілі ў Следчую турму ў Жодзіна, пры гэтым ён мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.
02.06.2022 Хэйт ляжачага міліцыянта з пікета Ціханоўскага: як судзяць беларусаў за абразы Казлоўскага
Распавядаем, як судзяць беларусаў за абразы сумнавядомага міліцыянта Казлоўскага, а юрыст “Вясны” Павел Сапелка каментуе гэты масавы пераслед.
01.06.2022 Палітзняволенага Алега Канавалава абвінавачваюць яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса
Палітзняволены Алег Канавалаў, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 3 ў Гомелі па падазрэнні ў распальванні сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абвінавачваецца яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.
31.05.2022 «Вярніце мяне на “Тытанік”». Былы палітвязень — пра два месяцы пад вартай за абразу Лукашэнкі ў Instagram
За два месяцы зняволення Данііл Касенка змяніў некалькі камер у некалькіх месцах, у тым ліку сядзеў у камеры «шызафрэнікаў». Бачыў людзей, зняволеных паводле справы Зельцэра. Прайшоў «экстрэмісцкую» камісію на адной назе. «Вясна» публікуе гісторыю Данііла ад першай асобы.
31.05.2022 Жыхару Баранавіч прысудзілі тры гады калоніі за абразы чыноўнікаў і "зліў" персанальных дадзеных
У судзе Баранавіцкага раёна 24 траўня вынесены прысуд Валерыю Захарчыку, якога абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
31.05.2022 Пазваніў у "Белтэлекам", не стрымаўся і абразіў прэзідэнта: вынік — год калоніі
У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
30.05.2022 Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта
У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
30.05.2022 За абразу супрацоўнікаў міліцыі з Жабінкі асудзілі жыхара Бабруйска
Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Шацілы, абвінавачанага ў абразе супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).