Навіны на тэму: праваабаронцы
06.11.2020 Праца ў рэжыме нон-стоп. Справаздача за тры месяцы ад Грамадскай прыёмнай "Вясны"
Грамадская прыёмная Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Мінску ўжо тры месяцы працуе па новым графіку: кожны дзень, без выхадных і святаў, з 9.00 да 21.00 (а часам і даўжэй), а ў дні масавых затрыманняў - і да 5-й раніцы. Юрысты прыёмнай падрыхтавалі справаздачу аб праведзенай працы за гэты перыяд.
06.11.2020 Зварот праваабаронцаў да бізнэсу ў сувязі з крызісам з правамі чалавека ў Беларусі
Улічваючы аўтарытарны характар беларускага рэжыму, як дзяржаўны, так і прыватны бізнес знаходзяцца ў высокай ступені залежнасці ад улады.
05.11.2020 Ад імя палітзняволенай Марфы Рабковай прыйшоў фэйкавы ліст
Як паведаміла Валанцёрская служба Праваабарончага цэнтра "Вясна", ад імя палітвязня каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" прыйшоў фэйкавы ліст з СІЗА №1.
04.11.2020 Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі вызваліць журналістку і праваабаронцу Марыну Кастылянчанка
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць незалежную журналістку і праваабаронцу "Вясны" Марыну Кастылянчанка, а таксама зняць усе абвінавачванні, выдвінутыя ў дачыненні да яе і затрыманага ў судзе валанцёра "Вясны" Аляксандра Паплаўскага, паколькі яны выкліканыя выключна іх законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю.
04.11.2020 Пайшоў з жыцця сябра "Вясны" з Маладэчна Аляксей Хвосцік
Пасля цяжкай хуткацечнай хваробы ў шпіталі 4 лістапада памёр праваабаронца, юрыст Маладзечанскай філіі “Вясны” Аляксей Хвосцік.
03.11.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Студэнты – у цэнтры рэпрэсій. 231 чалавек падазраваны па адной крымінальнай справе. "Каардынатары" і раскаянне для БТ.
02.11.2020 Патрабуем неадкладанага вызвалення сяброўкі ПЦ “Вясна” Марыны Кастылянчанка
Заява Рады ПЦ “Вясна” ў сувязі з арыштам сяброўкі ПЦ “Вясна” Марыны Кастылянчанка і затрыманнем валанцёра ПЦ “Вясна” Аляксандра Паплаўскага
02.11.2020 «Гэта палітычны пераслед». Незалежную журналістку і праваабаронцу арыштавалі на 15 сутак
Марыну Кастылянчанка абвінавацілі ў тым, што 30 кастрычніка яна «ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікетаванні за змену ўлады, выкрыквала лозунгі «Трыбунал», «Жыве Беларусь», «Сыходзь», а пры затрыманні аказала супраціў супрацоўнікам міліцыі, адмаўляючыся прайсці ў службовы транспарт».
02.11.2020 Пайшла з жыцця юрыст і праваабаронца Таццяна Агеева
Сёння стала вядома аб тым што на 65 годзе жыцця заўчасна, па прычыне захворвання каранавіруснай інфекцыяй, памёрла былая адвакатка, юрыст Таццяна Агеева.
01.11.2020 Крымінальную справу супраць праваабаронцы Шчапёткінай спынілі ў другі раз
Яшчэ 28 жніўня на падставе інфармацыі, размешчанай у групе “Чэсныя людзі г. Бяроза”, у дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Тамары Шчапеткінай была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах 188 (Паклёп) і 189 (Знявага) Крымінальнага кодэксу.
31.10.2020 "Прапанавалі раскаяцца для БТ". Праваабаронцу Алега Граблеўскага палічылі “каардынатарам” маршу людзей з інваліднасцю
Алега Граблеўскага затрымалі 15 кастрычніка на першым маршы людзей з інваліднасцю. Туды ён прыйшоў у якасці праваабаронцы – каб паманіторыць, як праходзіць марш. Але міліцыянты прынялі яго за "каардынатара" і прапанавалі яму зняцца для БТ з раскаяннем
23.10.2020 Дацкі інстытут супраць катаванняў правёў канферэнцыю па сітуацыі ў Беларусі
Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" 23 кастрычніка зладзіў анлайн канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і, у першую чаргу, праблеме катаванняў.
23.10.2020 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па канстытуцыйнай рэформе
Правядзенню рэферэндуму павінна папярэднічаць рэформа выбарчага заканадаўства, накіраваная на максімальную імплементацыю рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ па дэмакратызацыі выбарчага працэсу. Без ўнясення такіх змяненняў не будзе забяспечаны давер да вынікаў рэферэндуму з боку грамадзян і, адпаведна, яго легітымнасць у вачах беларускага грамадства.
23.10.2020 Марыя Калеснікава: "Ведаю дакладна – усё будзе добра!"
Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч атрымаў адказ на свой ліст да сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, якая у статусе падазраванай па крымінальнай справе, знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА г. Жодзіна.
23.10.2020 NEXTA не сыйдзе адсюль жывым
Беларусаў будуць караць нават за рэпост гараскопаў з пратэстнага тэлеграм-канала