Навіны на тэму: апазіцыя
22.01.2013 Віцебская апазіцыя аб’ядналася, каб адзначыць Дзень Волі разам
У Віцебску створаная кааліцыя па супольным сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. У склад кааліцыі ўвайшлі большасьць апазыцыйных палітычных сіл, што дзейнічаюць на тэрыторыі вобласьці.
18.01.2013 Zмена змагаецца за Курапаты
Зрабіць Курапаты такімі ж вядомымі як Хатынь - такую амбітную задачу паставіла перад сабой ініцыятыва "За ўратаванне Курапат".
17.01.2013 Андрэя Дзмітрыева выклікаюць у КДБ, каб вярнуць канфіскаваныя грошы
Камітэт дзяржаўнай бяспекі вяртае актывісту грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" грошы канфіскаваныя два гады таму.
17.01.2013 Атрымаць дазвол на пікет не ўдаецца, нават выканаўшы ўсе патрабаванні
Актывісты з Наваполацку ўжо тройчы падавалі заяўкі на пікеты салідарнасці з палітзняволенымі і супраць збяднення беларускага насельніцта ва ўмовах сучаснай эканамічнай палітыкі. Актывісты вырашылі выканаць усе патрабаванні гарадскіх уладаў, але дамоваў з міліцыянтамі і медыкамі ім заключыць так і не ўдалося.
16.01.2013 Мікалай Уласевіч патрабуе ў Ашмянскай рэгіянальнай мытні свае рэчы і кампенсацыю
Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікола Уласевіч выставіў сустрэчны іск у Ашмянскі раённы суд да Ашмянскай рэгіянальнай мытні па яе іску аб прызнанні забраных у актывіста рэчаў на мяжы нічыімі.
15.01.2013 Беларускі дом у Празе адкрыў свой сайт
Лёзунг сайта www.beldom.cz — «Быць беларусам прэстыжна і высакародна». Пра гэта БелаПАН паведаміла кіраўніца рэсурсу Натальля Маковік.
10.01.2013 Рагачоўская раёнка абвінавачвае мясцовых актывістаў ў педафіліі
Раённае выданне “Свабоднае слова” размясціла на сваім сайце чарговы зняважлівы артыкул пра прадстаўнікоў апазіцыі пад назвай “Шок! Оппоззиционный активист пригласил на свидание 16-летнего подростка”. На гэты раз рагачоўская раёнка ўказвае на тое, што мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл з’яўляюцца… педафіламі.
09.01.2013 Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі (фота)
25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу.
08.01.2013 Пачалося вылучэнне кандыдатаў на прэмію імя Святланы Навумавай
8 студзеня Арганізацыйны камітэт абвясціў аб пачатку вылучэння кандыдатаў на штогадовую прэмію імя Святланы Навумавай, заснаваную грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» ў 2011 годзе.
04.01.2013 Гомель: Уладзімір Сякерка будзе праз суд дабівацца выключэння яго з чорных спісаў на мяжы
Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка 3 студзеня звярнуўся са скаргай у суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Ён просіць суд прызнаць дзеянні памежнікаў, якія знялі яго з цягніка, неправамоцнымі.
03.01.2013 Бабруйск: з ціскам на актывістку “Гавары праўду!” будзе разбірацца пракуратура
Скаргу бабруйскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду!” Алены Мядзведзевай перанакіравалі ў пракуратуру Ленінскага раёна. Нагадаем, актывістка прасіла разабрацца ў правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў “Бабруйскіх электрычных сетак”.
03.01.2013 Брэст: суддзя абяцае пакараць пракурора, які не з’явіўся на суд над грамадскім актывістам
Суддзя Брэсцкага раённага суда Мікалай Сянько 3 студзеня не задаволіў хадайніцтва адваката Паўла Алесіка аб змене меры стрымання грамадскаму актывісту Віталю Каўшу на падпіску аб нявыездзе, але адначасова не здолеў пачаць працэс, бо на паседжанне не з’явіўся пракурор.
31.12.2012 Андрэй Стрыжак спрабуе высветліць: хто і з якой мэтай даследаваў яго ноўтбук
Каардынатар маладзёвай сеткі незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак плануе звярнуцца з запытам у Гомелькую мытню, каб разабрацца, з якой мэтай у яго быў канфіскаваны ноўтбук на мяжы, хто і што там шукаў, і ці знайшоў «крамолу».
28.12.2012 Гомельскі ваенны пракурор адказаў лідэру левых Уладзіміру Сякерка пра спісы на мяжы
Сяргей Чарэднік патлумачыў у адказе на запыт апазіцыянера, што дзеянні памежнікаў не выходзілі за межы паўнамоцтваў. Наконт спісаў ён адказаў: «На іншыя пытанні вашага звароту адказаць не ўяўляецца магчымым, паколькі дадзеная інфармацыя абмежаваная да прадстаўлення і распаўсюду".
28.12.2012 Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у пракуратуру
Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць ў раённую пракуратуру па факту крытычных выказванняў на адрас гарадскіх чыноўнікаў. Пра гэта Дашкевічу па мабільнаму тэлефону паведаміў намеснік пракурора Рагачоўскага раёна.