Навіны на тэму: апазіцыя
27.12.2012 Бабруйск: энерганагляд падключыўся да ціску на каардынатара “Гавары праўду”
Алена Мядзведзева, бабруйскі каардынатар кампаніі “Гавары праўду” паведаміла, што яе кватэру ў яе адсутнасці чатыры разы наведалі супрацоўнікі энерганагляду. Бабруйчанка мяркуе, нагодай для візіта ў яе кватэру можа быць тое, што менавіта тут знаходзіцца офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы”.
27.12.2012 Магілёўскія актывісты АГП збіраюцца абскарджваць забарону 10 пікетаў
Мерапрыемствы мусілі адбыцца 19 снежня і былі прымеркаваныя да другой гадавіны разгону “Плошчы”. Пра свой намер звярнуцца ў суд паведаміў лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Шанцаў.
21.12.2012 Брэст: забароненыя пікеты за спрыянне малому памежнаму руху з Польшчай
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні акцый, удзельнікі якіх мелі намер выступіць за больш хуткую рэалізацыю пагаднення аб малым памежным руху з суседняй краінай. Як паведаміў адзін з ініцыятараў пікетаў Ігар Маслоўскі, ладзіць гэтыя мерапрыемствы планавалася 21, 22 і 23 снежня каля цэнтральнага ўнівермага ў абласным цэнтры.
20.12.2012 Віцебскіх актывістаў БХД аштрафавалі "за хуліганства"
Суддзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісмярошкіна прысудзіла Аляксею Кішчуку і Станіславу Лаўрэнаву па 3 базавыя велічыні (300 тысяч рублёў) штрафу. Падставай для абвінавачання сталі паказанні чатырох міліцыянтаў, якія засведчылі, што хлопцы нецэнзурна выказваліся ў іх адрас...
19.12.2012 Магілёўскі суд пакінуў актывіста БХД на прафуліку ў КДБ (дакумент)
Учора, 18 снежня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юрчанкі пры поўнай згодзе пракурора Паляковай адмовіў у задавальненні скаргі актывіста аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Алега Аксёнава супраць УКДБ.
18.12.2012 Мікалай Уласевіч аштрафаваны на 40 базавых велічынь
18 снежня ўрэшце скончыўся судовы працэс па адміністрацыйнай справе грамадска-палітычнага актывіста з мястэчка Варняны Мікалая Уласевіча. Астравецкі раённы суд на апошнім паседжанні прызнаў актывіста вінаватым і аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь. Гэты адміністрацыйны працэс стаў рэкордным на Гарадзеншчыне па працягласці – спатрэбілася ажно 9 (!) паседжанняў.
18.12.2012 Магілёўскі БНФ не можа знайсці мэблю са свайго былога офісу
У снежні гэтага году сябры Магілёўскіх абласных арганізацый Партыі і Руху БНФ “Адраджэнне” нарэшце здолелі знайсці памяшканне для свайго офіса ў горадзе Магілёве. Аднак нечакана ў магілёўскіх сяброў Фронта ўзнікла новая праблема: яны не могуць дабіцца адказу ад супрацоўнікаў ЖЭУ № 5, дзе зараз знаходзіцца мэбля з іх былога офіса.
18.12.2012 Барысаў: пікеты “Скралі выбары, каб распрадаць краіну” забароненыя
Усе чацвёра барысаўскіх заяўнікаў пікетаў “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”, прымеркаваных да другой гадавіны Плошчы-2010, атрымалі пісьмовыя забароны на правядзенне мерапрыемстваў з Барысаўскага райвыканкама.
17.12.2012 Брэст: гарадскія ўлады забаранілі ўсе дзевяць пікетаў АГП
Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіравалі заяўкі ў Брэсцкі гарвыканкам, каб атрымаць дазвол на правядзення 19 снежня дзевяці пікетаў у розных месцах абласнога цэнтру. Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, ва ўсіх выпадках адказ уладаў быў адмоўны.
17.12.2012 Чакаецца рашэнне па справе Міколы Уласевіча
У Астравецкім раённым судзе а 17-й гадзіне пачынаецца заключнае паседжанне суду па адміністрацыйнай справе Мікалая Уласевіча, якога вінавацяць нібыта ў непадпарадкаванні службовым асобам (артыкул 23.4 КаАП). Апошняе, ужо сёмае па ліку паседжанне, прайшло 13 снежня і доўжылася з 14-й гадзіны дня ажно да 22-й гадзіны вечару (!).
16.12.2012 У Баранавічах пікет 19 снежня забаронены
Старшыня Баранавіцкай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анжаліка Камбалава 15 снежня атрымала ліст з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 19 снежня.
16.12.2012 Сябра “Справядлівага света”, асуджаны на тры гады, падаў касацыйную скаргу ў абласны суд
Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі, асуджаны 7 снежня Жлобінскім раённым судом на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай, падаў касацыйную скаргу на гэты прысуд ў Гомельскі абласны суд.
07.12.2012 Сябра партыі “Справядлівы свет” асудзілі на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай
Жлобінскі раённы суд вынес прысуд сябру партыі “Справядлівы свет” Яўгену Басарэўскаму. 66-гадоваму актывісту прызначылі тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім ішоў з 2010 года, калі актывіст спрабаваў вылучыцца ад партыі “Справядлівы свет” у якасці кандыдата ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы.
07.12.2012 Бабруйскія сябры АГП падалі заявы на правядзенне пікетаў 19 снежня
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў і сябра гэтай жа партыі Мацвей Хатары падалі ў гарвыканкам дзве заяўкі на правядзенне пікетаў. "Гэтымі пікетамі мы хочам звярнуць увагу беларусаў на сітуацыю, якая склалася ў краіне. Плануецца, што яны пройдуць пад лозунгам “Скралі выбары, каб распрадаць краіну”.
07.12.2012 Гомельскі абласны суд пакінуў у сіле штраф Уладзіміру Сякерку за непадпарадкаванне памежнікам
"У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнёс, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў".