Навіны на тэму: апазіцыя
10.05.2012 У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў 9 мая адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых: спачатку ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў цэнтры горада, пасля накіраваліся да Крыжа сталінскіх ахвяраў.
10.05.2012 Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гомеля адзначылі Дзень Перамогі
Пасля ўскладання кветак для Вечнага агню актывісты апазіцыйных партый і рухаў накіраваліся на Плошчу паўстання – тут размешчаны помнік ахвяраў канцлагеру. У гады вайны на гэтым месцы загінулі каля 100 тысяч чалавек.
09.05.2012 Салігорск: Маладафронтаўцы плануюць велапрабег
Салігорскія маладафронтаўцы збіраюцца правесці велапрабег, прымеркаваны да рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога гістарычная нацыянальная беларуская сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” - страцілі статус дзяржаўнай.
09.05.2012 Віцебская міліцыя шукае, хто вывесіў бел-чырвона-белы сцяг
У Кастрычніцкі РАУС выклікалі маці актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Алены Семенчуковай. Супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Захаранкаў па тэлефоне сказаў, што хоча ўзяць тлумачэнні ў дзяўчыны і ейнага непаўнагадовага брата Сяргея.
07.05.2012 Бабруйскія актывісты збіраюцца правесці пікет за свабодныя выбары
Бабруйскія актывісты АГП падалі заяўку на правядзенне пікета ў гарвыканкам на 15 траўня. Асноўную ўвагу яны плануюць акцэнтаваць на патрабаванні да ўладаў правесці празрыстыя выбары. На аднаго з заяўнікаў пікета, Валерыя Мікітка, ужо спрабавалі ціснуць з дапамогай ідэолага па месцы працы.
01.05.2012 Затрыманне брэсцкіх прыхільнікаў змены выбарчага заканадаўства
Трое актывістаў з Брэста - Уладзімір Катрыч, Стас Фядзько і Ілля Лабушняк, якія накіроўваліся на сход, ініцыяваны Дзмітрыем Усам па змене выбарчага заканадаўства, былі затрыманы на шашы пад Кобрынам супрацоўнікамі Кобрынскага ДАІ.
01.05.2012 У баранавіцкіх актывістаў шукалі выбухоўкі
Сёння, 1 мая, у 8.30 супрацоўнікі Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі на Цэнтральным вакзале групу грамадскіх актывістаў. Яны збіраліся раніцай выехаць у Мінск цягніком, каб прыняць удзел у пасяджэнні ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса.
30.04.2012 Аршанскія ўлады зноў адмовілі ў дазволе на пікетаванне
Чарговую адмову ў дазволе на правядзенне пікетаў атрымалі актывісты Аршанскай гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет". Яны падалі заяўкі на 2 масавыя акцыі 1 траўня супраць росту коштаў і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.
30.04.2012 У актывіста з Бярозаўкі міліцыя шукала друкавальную тэхніку
На Гарадзеншчыне рэзкі прыход цяпла супаў па часе з “абвастрэннем” сілавых структураў у паляванні на друкаваныя выданні. 28 красавіка дахаты да грамадскага актывіста Сяргея Трафімчыка заявіліся міліцыянты з пастановай пракуратуры на агляд памяшкання. Яны шукалі друкавальную тэхніку.
30.04.2012 Мікалай Уласевіч патрабуе дакументы па факце ператрусу
28 красавіка Уласевіч наведаў начальніка Астравецкай міліцыі. Актывіст патрабаваў дакументаў па факце ператрусу 26 красавіка ў яго доме. Агляд у доме на прадмет пошуку друкаванай прадукцыі праводзілі ў прысутнасці жонкі актывіста.
30.04.2012 У Магілёве будуць пікетаваць “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!”
У якасці пачатку кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!” актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі две заяўкі на пікеты ў мясцовы гарвыканкам. Сярод месцаў для правядзення пікетаў пазначаны Савецкая плошча і пляцоўка каля Дыягнастычнага цэнтра.
26.04.2012 Барысаў: людзі ў цывільным спазніліся «пасці» дэмактывіста
Сёння раніцай жонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева заўважыла каля пад'езду падазроны аўтамабіль «Аўдзі» чорнага колеру, у якім двое людзей у цывільным яўна сядзелі не проста так.
26.04.2012 КДБ спыняе перапіску з Сімбіровым адносна сканфіскаваных рэчаў
"Я скардзіўся наконт таго, што ўжо год і тры месяцы супрацоўнікі КДБ не вяртаюць мне мае асабістыя рэчы, - гітару, нэтбук і прыватныя дзённікі, а таксама не адказваюць на пісьмовыя звароты. Супрацоўніца аддзелу па зваротах грамадзян адказала мне па тэлефоне, што пытанне разглядалася на самым высокім узроўні і вырашана ўсялякую перапіску са мной спыніць".
25.04.2012 Валянцін Стэфановіч: “Абсалютна неправавыя, палітычна матываваныя захады стануць законнымі”
У траўні ўступаюць у сілу змены ў Закон “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”, згодна з якімі існаванне неафіцыйнага “спісу невыязных” апазіцыянераў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў набывае прававыя падставы.
24.04.2012 Брэсцкая “раёнка” апраўдвае забарону пікетаў
Публікацыя мае назву “Бунтарства пад ... капірку”, яе аўтар -- Ала Кавалёва. Гэта публікацыя фактычна спрабуе апраўдаць дзеянні мясцовых уладаў, якія забаранілі месяц таму ўсе 15 пікетаў, што планаваліся ў вёсках прыбужскага рэгіёна.