Навіны на тэму: выбары-2008

12.08.2008 Барысаў: газетны матэрыял пра незалежнага прэтэндэнта акруговая камісія лічыць датэрміновай агітацыяй

У недзяржаўнай газеце «Борисовские новости» за 5 жніўня было апублікавана інтэрв'ю з яе рэдактарам Анатолем Букасам. Сакратар акруговай выбарчай камісіі па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе №63 Таццяна Стасава па тэлефоне запатрабавала тлумачэнняў у сувязі з гэтай публікацыяй, паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Анатоля Букаса кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Леднік.

12.08.2008 Баранавічы: акруговая камісія не ўгледзела датэрміновай агітацыі за Ваньковіча

Назіральнік Карней Пятровіч атрымаў адказ на свой запыт ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 А.Русенчыка.

12.08.2008 Бабруйск: прэтэндэнтку ў кандыдаты выклікалі ў КДБ па справе выбухаў у Менску

"Мяне выклікалі ў КДБ, бо я “супраць улады, і таму падазраюся”, так мне там сказалі, - распавядае Алена Мядзведзева, вылучэнка ў кандыдаты. – Са мной размаўлялі падпалкоўнік Алег Ахрэменка і намеснік начальніка Бабруйскага КДБ Сяргей Землякоў. Паказвалі мне карцінкі, фотаробаты, на якіх намаляваны мужчыны. Я ім кажу: вам што, пашпарт паказаць, ці спраўку прынесці, што я жанчына?! Патом пачалі цікавіцца, ці ўмею я страляць, бо ў мяне муж – ваенны".

Маладзечна: схаваная агітацыя

12.08.2008 Маладзечна: схаваная агітацыя

«Молодечненская газета» у нумары 62 (11356) ад 9 жніўня 2008 г. друкуе на сваіх старонках у рубрыцы "актуальнае інтэрв'ю" гутарку з прэтэндэнтам у кандыдаты Мікалаем Жгуном. Мікалай Жгун з'яўляецца дырэктарам установы адукацыі "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж", і ў адзначанам інтэв'ю усялякім чынам усхваляюцца ягоныя дасягненні на гэтай пасадзе.

12.08.2008 Вілейка: Першая заява аб вылучэнні ў кандыдаты

Першую заяву аб вылучэнні ў кандыдаты ў Вілейскую акруговую камісію падаў Ігар Азоравіч Спільнічэнка – галоўны ўрач Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, загадчык Вілейскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання. Яго ініцыятыўная група здала ў камісію каля 1800 подпісаў.

12.08.2008 Андрэя Левінава звольнілі з працы

Сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў. У гэты ж самы дзень быў падпісаны загад і Левінава звольнілі з міліцыі.

12.08.2008 Рэгістрацыя ініцыятыўных груп: падагульненьне

Вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляцца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам (арт. 65 ВК) групай грамадзян (ініцыятыўнай групай) у колькасці не менш за 10 чалавек. Спіс членаў ініцыятыўнай групы, у якім указаны яе кіраўнік, разам з заявай аб рэгістрацыі групы падаецца ў акруговую выбарчую камісію не пазней, чым за 65 дзён да выбараў. Указаныя дакументы падае асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты. Спіс павінен утрымліваць наступныя звесткі: для асобы, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты, - прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, прафесія, пасада (занятак), месца працы, месца жыхарства, партыйнасць; для кіраўніка ініцыятыўнай групы і кожнага яе члена - прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца жыхарства.

12.08.2008 Ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД

12 жніўня ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

12.08.2008 Гародня: Выбаршчыкам даюць жорсткія інструкцыі

Па інфармацыі сябраў ініцыятыўнай групы незалежнага кандыдата Сяргея Кузьмянка па Гродзенскай-Занёманскай акрузе па многіх дамах прайшліся прадстаўнікі ўлады, якія настойліва раілі падпісвацца і пазней галасаваць за праўладнага кандыдата, цяперашняга дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Камянецкага. Пра гэта заявілі, ў прыватнасці жыхары шматпавярховых дамоў па вуліцы Кабяка-12-корпус 1, і Кабяка-12-корпус 2. Па словах сябраў ініцыятыўнай групы Сяргея Кузьмянка, ў гэтых дамах многія з людзей папросту баяліся падпісвацца за незалежнага кандыдата, расказваючы, што ім далі жорсткія інструкцыі.

12.08.2008 Віцебск: Андрэю Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнай справы

Як паведамлялася раней, сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў.

12.08.2008 Віцебск: Сябры камісій не могуць разабрацца, якія ўчасткі адносяцца да іх выбарчай акругі

Гарадская газета "Витьбичи" (№85) ад 26 ліпеня 2008 года апублікавала спіс участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не па выбарчых акругах, а па адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню горада (па раёнах). Пры гэтым да выбаршчыкаў не даведзены кіравальны склад акруговых выбарчых камісій. Відавочна, што не ўсе сябры акруговых выбарчых камісій могуць разабрацца, якія ўчасткі адносяцца да іх выбарчай акругі.

12.08.2008 У Віцебску зафіксаваныя парушэнні выбарчага заканадаўства

Згодна з ч. 1 арт. 74 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з моманту іх рэгістрацыі маюць роўнае права выступаць на перадвыбарных і іншых сходах, нарадах, паседжаннях, у друку, па дзяржаўным радыё і тэлебачанні.

12.08.2008 Светлагорск: Камісія нарэшце прыняла заяву аб назіральніку

У Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі 11 жніўня прынята заява грамадзян аб накіраванні туды ў якасці назіральніка прадстаўніка дэмакратычных сіл Вадзіма Болбаса. Нагадаем, што на мінулым тыдні намеснік старшыні камісіі Уладзімір Кукар не прыняў заяву з-за адной выпраўленай лічбы.

12.08.2008 Віцебск: Вылучэнцу ў кандыдаты прапанавалі вырабіць падпісныя лісты за кошт... уласных сродкаў

11 жніўня Андрэй Левінаў, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19, атрымаў адмову ў выдачы падпісных лістоў для збору подпісаў выбаршчыкаў. Яму прапанавалі вырабіць копіі падпісных лістоў за кошт... уласных сродкаў.

12.08.2008 Салігорск: Замест адказу назіральнік атрымаў "адпіску"

Як паведамлялася раней, назіральнік ад РПГА "БХК" Леанід Андрэевіч Мархотка не быў дапушчаны на сумеснае паседжанне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаванні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага Л.А. Мархотка напісаў скаргу ў кнізе заўвагаў і прапаноў на незаконныя дзеянні намесніка старшыні Мінаблвыканкама В.А. Гурыновіча, якія выказаліся ў парушэнні ч.1 арт.13 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства