Навіны на тэму: ЛТП
26.11.2015 Павел Канавальчык: “Палова грамадзянаў, якіх накіроўваюць у ЛПП, магла б гэтага пазбегнуць”
У адносінах да Паўла Канавальчыка суд адмяніў папярэджанне аб магчымасці накіравання яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый, вынесеннае 31 ліпеня 2015 года.
26.08.2015 Павел Сапелка: "Зняволеных у ЛПП трэба не працаўладкоўваць, а распусціць дадому, стварыўшы эфектыўную сістэму сацыяльнай рэабілітацыі"
Дзяржаву абавязалі дапамагаць лячэбна-працоўным прафілакторыям (ЛПП) ў працаўладкаванні грамадзян, а таксама выпраўленчым установам адкрытага тыпу ў працаўладкаванні асуджаных.
31.07.2015 Хочаш удзельнічаць у выбарах? Можаш і ў ЛПП трапіць
У гісторыі затрымання і асуджэння неадбыўшагася кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Паўла Канавальчыка шмат няўвязак і супярэчлівых фактаў. Юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" пастараліся раскласці ўсё «па палічках».
09.07.2015 ЛПП - варварства ХХІ стагоддзя
На электронную пошту Праваабарончага цэнтра "Вясна" часта прыходзяць лісты і звароты аб грубых парушэннях правоў людзей, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды. Сёння публікуем эмацыйны ліст грамадзяніна VS, што закранае ўмовы ўтрымання ў беларускіх ЛПП і каментар да яго праваабаронцаў.
21.06.2015 З ЛПП дзяржаўныя СМІ фармуюць вобраз выратавальніка
БелТА змясціла на старонках свайго інтэрнэт-сайта рэпартаж аб жыцці беларускіх жанчын у лячэбна-працоўным прафілакторыі ў вёсцы Стараселле на Магілёўшчыне.
12.06.2015 Колькасьць людзей, накіраваных у ЛПП, зьяўляецца дзяржаўнай таямніцай?
Старшыня суду Гарадоцкага раёну адмовіўся паведаміць Леаніду Аўтухову зьвесткі пра колькасьць жыхароў раёну, якія былі накіраваныя судом на лекаваньне ад алькагольнай і наркатычнай залежнасьці ў Лячэбна-працоўныя прафілякторыі
24.04.2015 Чаму ў Беларусі не медыкі, а міліцыя лечыць хворых на алкагалізм? (відэа)
Колькасць бібліятэк і дзіцячых летнікаў у Беларусі памяншаецца, а колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў для хворых на алкагалізм павялічваецца. І гэта пры тым, што адмыслоўцы не бачаць амаль ніякай карысці ад такога лячэння.
30.07.2014 Экспертны аналіз змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе накіраванне грамадзян у ЛПП
"ЛПП па-ранейшаму выконвае, у асноўным, карныя функцыі, а запланаванае павелічэнне колькасці гэтых устаноў напэўна пацягне павелічэнне колькасці зняволеных у іх грамадзян", - канстатуе эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка.
23.07.2014 Як апантана міліцыя ўпякае ў ЛТП. Сведчанне мінчука
У апорцы - віно для затрыманых, на раніцу - медкамісія, а да вечара - і суд. Жыхар Менска распавёў праваабаронцам, якімі метадамі праваахоўнікі ўпякаюць «нядбайных» грамадзянаў у ЛТП.
16.06.2014 Бабруйск: патрапіць у ЛПП – чарга
На базе аддзялення міліцыі №2 адбыліся выязныя судовыя пасяджэнні, на якіх разглядаліся справы бабруйчан, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Суддзя Алена Ярмашэвіч разгледзела справы 15 жыхароў горада і раёна, і ўсе яны былі накіраваныя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі на прымусовае лячэнне.
29.05.2014 Прэзідэнт падпісаў указ аб рэарганізацыі папраўчых калоній
Ліквідацыю, рэарганізацыю і стварэнне шэрагу арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП) прадугледжвае падпісаны 28 мая ўказ прэзідэнта № 242 «Аб удасканальванні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».
26.05.2014 Праваабарончыя вынікі ЧС: рэпрэсіўная машына нагадала пра сябе ў дзеянні
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч падводзіць свае, праваабарончыя, вынікі чэмпіянату свету па хакеі, які адбываўся ў Мінску з 9 па 25 траўня.
14.05.2014 Шуневіч: Новы законапраект дае магчымасць больш гуманна прымяняць такі інструмент, як накіраванне ў ЛПП
Колькасць лячэбна-працоўных прафілакторыяў у Беларусі скарачаць пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч 14 мая ў Палаце прадстаўнікоў.
19.11.2013 Лячэньне ў ЛПП: краты і лыжка рамонкавай настойкі
У якіх умовах трымаюць і як лечаць тых, каго суды накіравалі лячыцца ад алькагалізму ў так званыя «лячэбна-працоўныя прафілякторыі (ЛПП)? Наш карэспандэнт высьвятляў гэта на досьведзе былога палітвязьня Васіля Парфянкова.
18.11.2013 Прызначаная дата суду над Васілём Парфянковым
У судзе Паршамайскага раёна Менска 28 лістапада адбудзецца суд над былым палітвязням Васілём Парфянковым. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).