Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
23.12.2010 У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых
У жодзінскую турму № 8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня.
04.12.2010 Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу.
Як распавёў Радыё Свабода бацька прадпрымальніка, некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка даслаў ліст, у якім прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу скончылася для Валера Бандарэнкі няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі.
24.11.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"
20.11.2010 МІХАСЬ БАШУРА: «Я ЧЫТАЎ СУКАМЭРНІКАМ ВЕРШЫ З ПАМЯЦІ»
Пісьменьнік і турма — надзённая тэма для беларускай літаратуры цягам усяе яе гісторыі ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да нашых дзён. Найноўшы прыклад — паэт Міхась Башура, які нядаўна быў зьвязьнены на два з паловаю месяцы. Што адчувае паэт за кратамі, як яго ўспрымаюць сукамэрнікі і ці прылятае ў вязьніцу ягоная Муза? Пра гэта Міхась Башура распавёў карэспандэнтцы "Радыё Свабода" Валянціне Аксак.
15.11.2010 У аршанскую турму ўпершыню прыехалі прафесійныя артысты
У папраўчай калоніі №8 Оршы адбыўся паказ спектакля “Белы анёл з чорнымi крыламi”. Пастаноўку, якая распавядае пра радасць і гора, пошукі душэўнага цяпла, выбар свайго лёсу, прывезлі ў турму акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
20.10.2010 М.Башура: "За кратамі паміраюць людзі, якія патрапілі туды абсалютна здаровымі"
Госьць начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які 19 кастрычніка выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў
25.09.2010 Міхася Башуру перавялі з Жодзінскага ізалятару на Валадарку
Суд над Міхасём Башурам можа пачацца 4-5 кастрычніка, мяркуе адвакат.
30.08.2010 Аўтуховіч: «Чаму ў калоніі не сядзяць тыя, хто фальшаваў маю справу?»
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.
09.08.2010 Турэмная адміністрацыя ня выканала дамову адносна лячэньня Аўтуховіча
Адвакат Павал Сапелка паскардзіўся на тое, што з-за турэмнай адміністрацыі сарвалася яшчэ адна спроба вылечыць зубы для Мікалая Аўтуховіча
28.07.2010 Алег Сурган: “На судзе я зразумеў, што не забыты, не пакінуты сам насам са сваёй бядой”
27 ліпеня з калоніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху “Маладая Беларусь” Алег Сурган. У той жа дзень ён сустрэўся з сябрамі, праваабаронцамі, удзельнічаў у прэсавай канферэнцыі. Аб тым, як прайшлі для актывіста шэсць месяцаў зьняволеньня і пра тое, што падтрымлівала яго ў калоніі, ён распавёў нашаму карэспандэнту.
24.06.2010 Гродзенскія чыноўнікі ходзяць у турму на экскурсію
Паводле ініцыятывы пракуратуры Гродзенскай вобласці на прамысловых прадпрыемствах рэгіёна ствараюцца камісіі па барацьбе з карупцыяй.
24.06.2010 Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку
23 чэрвеня Мікалай Аўтуховіч прыпыніў галадоўку пратэсту пасля сустрэчы з галоўным лекарам мінскага следчага ізалятара і абяцання, што яго асноўнае патрабаванне - пратэзіраванне зубоў - будзе задаволена.
21.06.2010 Валер Леванеўскі: “Вязень мусіць пакутаваць, а не лячыцца”
У Менскім сьледчым ізалятары галадуе палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які дамагаецца тэрміновай стаматалагічнай дапамогі. Ці ёсьць у беларускіх турмах магчымасьці для лячэньня зубоў?
18.06.2010 Вымушаны гуманізм
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў».