Навіны на тэму: выбары-2010
12.03.2010 Магілёў: БНФ абскарджвае адмову ў прадстаўленні інфармацыі
ГА БНФ “Адраджэнне” звярнулася ў суд Кастрычніцкага раёна г.Магілёва. Арганізацыя звяртае ўвагу на ўтойванне інфармацыі аб месцы, даце і часе правядзення пасяджэння адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва, дзе адбывалася зацвярджэнне складу сябраў участковых выбарчых камісій.
12.03.2010 Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключана 76 прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый
У прыватнасці, уключаны ў камісіі 31 прадстаўнік, вылучаны Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет" (вылучалася 160), 23 - Аб'яднанай грамадзянскай партыяй (281), 17 - Партыяй БНФ (122), пяць - Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) (вылучалася дзевяць).
12.03.2010 Мікалай Лазавік: Фарміраванне ўчастковых камісій прайшло ў поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса
Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 68 881 чалавек. Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
12.03.2010 Салігорск: Мясцовыя СМІ нарэшце ўзгадалі, што хутка выбары
На гэтым тыдні дзяржаўная і недзяржаўная газеты змясьцілі артыкулы, прысвечаныя набліжаючымся выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Матэрыялы істотна адрозніваюцца па змесце.
12.03.2010 Віцебшчына: Квота прадстаўнікоў партый і арганізацый у камісіях заканчвалася на дэмакратах
Распаўсюджаная прычына адмовы складалася ў тым, што нібы квота для прадстаўнікоў ад грамадскіх структур у выбарчых камісіях вычарпаная, і заканчвалася яна чамусьці менавіта на кандыдаце ад апазіцыйных партый або няўрадавай арганізацыі.
12.03.2010 Новаўвядзенні ў закон, якімі немагчыма скарыстацца
У папярэднія выбарчыя кампаніі пайшлі б гэтыя “цікаўныя” і чакалі каля кіёскаў з’яўлення дзяржгазет са спісамі камісій, але зараз “ліберальныя” новаўвядзенні ў Выбарчы кодэкс (арт. 34) прадставілі ім магчымасць абскардзіць рашэнні органаў, якія ўтвараюць камісіі. Пры гэтым – у трохдзённы тэрмін.
12.03.2010 Мазыр: Ваенная пракуратура высвятляе абставіны забароны збору подпісаў
11 сакавіка Уладзімір Целяпун, кіраўнік ініцыятыўнай групы палітжаўнера Франака Вячоркі, быў выкліканы позваю ў Гомельскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру.
12.03.2010 Рагачоўскі раён: на 6 вёсак – адно месца для агітацыі
У вёсках, дзе няма дамоў культуры ці іншых падобных устаноў, кандыдаты ў дэпутаты не могуць сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, напрыклад, на сельскай вуліцы. Для гэтага трэба прапаноўваць людзям ісці ў іншую вёску на тэрыторыю ля дома культуры.
11.03.2010 Гомельская вобласць: У складзе ўчастковых камсій 1 прадстаўнік Руху «За свабоду» з 54 вылучаных
"Участковыя камісіі — гэта падлік галасоў, то бок фарміраванне рэальнай карціны выбараў. У дадзеным выпадку ўладам патрэбны татальны кантроль, бо калі недзе даць слабіну, то сістэма разваліцца. Самамэта сенняшняга рэжыму — гэта самазахаванне, а кантроль — самы кароткі і верны шлях у дасягненні такой мэты", -- пракаментаваў Пётр Кузняцоў
11.03.2010 Юры Чавусаў: “Працэс фармавання камісій на мясцовых выбарах стаўся нават больш важным за этап агітацыі”
З 68 кандыдатаў ад Партыі БНФ, вылучаных ва ўчастковыя камісіі Менска, уключана толькі восем чалавек – фактычна, па адным прадстаўніку на акругу. Не ўключаныя ва ўчастковыя камісіі Юры Чавусаў і Уладзімір Лабковіч, якія ўжо двойчы атрымалі адмовы - на ўваход у склад Менскай тэрытарыяльнай і раённых выбарчых камісій сталіцы.
11.03.2010 Гомельшчына: Ад АДС у склад участковых камісій трапілі толькі 19 прадстаўнікоў з 210 прапанаваных
У склад участковых камісій у Гомельскай вобласці трапілі толькі 19 прадстаўнікоў кааліцыі АДС з 210 прапанаваных (100 - ад АГП і 110 – ад партыі «Справядлівы свет»). Наогул у створаныя камісіі ўвайшлі 87 прадстаўнікоў палітычных партый, з якіх 65 - праўладныя камуністы.
11.03.2010 Бабруйск: Ва ўчастковыя камісіі патрапілі праўладныя вылучэнцы “з досведам”
На паседжанні па фармаванні ўчастковых камісій кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Міхаіл Жолудаў заявіў, што 60% вылучаных ва ўчастковыя камісіі гэта тыя ж людзі, што працавалі ў іх у мінулыя гады.
11.03.2010 Салігорск: Фармаванне камісій прайшло пад грыфам “сакрэтна”
Апошнія падзі ў Салігорску засведчылі нежаданне мясцовай вертыкалі дапускаць прадстаўнікоў грамадскасці на паседжанні, звязаныя з важнымі этапамі выбарчай кампаніі. 10 сакавіка гэтае нежаданне наогул набыло абсурдныя формы - моладзевы актывіст Іван Шыла быў затрыманы каля ўваходу ў памяшканне, дзе праходзіла паседжанне па фармаванню складу ўчастковых камісіі. На тое ж паседжанне не змог патрапіць і прадстаўнік БХК Леанід Мархотка.
11.03.2010 Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца мяняць сваё рашэнне пра вызначэнне месцаў для агітацыі
Намеснік старшыні гарвыканкама Лазіцкі В.А. паведаміў, што ў рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама на бліжэйшым пасяджэнні будуць унесены змены і дапаўненні, але прайшло ўжо 20 дзён, а рашэнне да гэтага часу не прынята і не надрукавана.
11.03.2010 Пінск: Участковыя выбаркамы сфармавалі паводле прынцыпу “нікога не ўключылі, каб нікога не пакрыўдзіць”
Калі старшыня Пінскай гарадской Рады партыі БНФ Алесь Рамановіч запытаўся, чаму не ўключылі прадстаўнікоў партыі ў склад участковых камісій, старшыня тэрытарыяльнага гарадскога выбаркаму Берасцень І.М. адказаў, што было вельмі шмат вылучэнцаў ад палітычных партый і, каб нікога не пакрыўдзіць, нікога з прадстаўнікоў палітычных партый не ўключылі.