Навіны на тэму: выбары-2010
10.03.2010 Гомельшчына: Рух «За Свабоду» плануе закрыць сваімі прадстаўнікамі толькі стратэгічна важныя ўчасткі
10 сябраў Руху «За Свабоду» збіраюцца балатавацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў у Гомельскай вобласці шляхам збору подпісаў. Калі ўсіх патэнцыйных кандыдатаў зарэгіструюць, яны пойдуць па 10-ці акругах, на якіх знаходзіцца каля 210-ці участковых камісій.У склад участковых камісій маюць намер увайсці 54 прадстаўнікі Руху.
10.03.2010 Валер Ухналёў: Улада дэманструе, хто ў хаце гаспадар
Па словах намесніка старшыні партыі левых, працэс кантролю з боку ўлады адбываецца ў выглядзе "дэмакратычных" рэкамендацый, як і што рабіць правільней і лепш. Урад жадае паказаць, што да пачатку агітацыйнай кампаніі ён будзе кантраляваць абсалютна ўсё.
10.03.2010 Орша: Дакументы на рэгістрацыю кандыдатам падаў першы прадстаўнік апазіцыі
У Аршанскую гарадскую тэрытарыяльную камісію 9 сакавіка падаў пакет дакументаў на рэгістрацыю першы прадстаўнік апазіцыі - 24-гадовы сябра Партыі БНФ, будаўнік па прафесіі, Аляксандр Камінскі. Ён мае намер змагацца за статут дэпутата Аршанскага гарадскога Савета па Моладзевай акрузе № 8.
09.03.2010 Пінск: Затрыманне вылучанага кандыдатам старшыні гарадской Рады БНФ
Алесь Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам ад Партыі БНФ у гарадскі Савет дэпутатаў па Аэрафлоцкай выбарчай акрузе № 16 горада Пінска, быў затрыманы пасля таго, як забраў перададзеныя маршрутным таксі пратаколы паседжання абласной Рады Партыі БНФ. На паседжанні абласной Рады партыі былі вылучаны два чалавекі ва ўчастковыя камісіі па той акрузе, дзе збіраецца балатавацца Алесь Рамановіч.
09.03.2010 Мазыр: Ці палепшацца ўмовы для агітацыі?
Падчас кожных выбараў у Мазыры кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў не могуць праводзіць паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі з-за невыканання адпаведнага Рашэння райвыканкаму службамі ЖКГ. Стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў з’яўляюцца толькі пасля скаргаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, у пракуратуру. Яны з’яўляюцца раптоўна ў дзень галасавання і так жа раптоўна знікаюць пасля.
09.03.2010 Ярмошына: “Не прадугледжваецца права назіральніка ажыццяўляць кантроль за стварэннем камісій”
Тое, што Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае норму, што назіральнікі маюць права знаёміцца з вычарпальнай інфармацыяй аб адпаведнасьці сфармаванага складу камісіяў Выбарчаму кодэксу, указвае на тое, наколькі наша заканадаўства яшчэ далёкае ад міжнародных стандартаў.
09.03.2010 Магілёў: Прэзідыумы раённых адміністрацый зацвердзілі склад участковых камісій тайком
Адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага райвыканкамаў г. Магілёва стаілі дату правядзення пасяджэнняў сваіх Прэзідыумаў, дзе адбылося зацвярджэнне складу ўчастковых выбарчых камісій. Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы і прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый.
09.03.2010 Светлагорск: ліцэй хімікаў традыцыйна вылучае сваіх кандыдатаў
Светлагорскі ліцэй хімікаў вылучыў кандыдатаў у Гомельскі абласны і раённы Саветы дэпутатаў па Першамайскай выбарчай акрузе. Галіну Філіповіч, якая зараз з'яўляецца старшынёй раённага Савета дэпутатаў, - у Гомельскі абласны Савет, а свайго дырэктара Мікалая Чарнейку - у раённы Савет.
09.03.2010 Бабруйчанку Вольгу Сьянаву выклікалі ў сталічнае КДБ
Актывістка БХД атрымала чарговую позву ў КДБ на сёння, 9 сакавіка. Гэтым разам дзяўчыну вырашылі дапытваць у Менску. У позве было пазначана “явиться без вещей”.
09.03.2010 Пракуратура Гарадзенскай вобласці адмовілася разглядаць скаргу БСДГ
Пракуратура Гарадзенскай вобласці адмовіла Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ у разглядзе скаргі.
09.03.2010 Наваполацк: Спартоўцы супраць партыйцаў
Алімпійскі прызёр Вадзім Дзевятоўскі і заслужаны трэнер Беларусі па вадналыжным спорце Уладзімір Геноў ідуць у дэпутаты ў Наваполацку.
09.03.2010 Вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі завершана (звесткі з рэгіёнаў - абнаўляюцца)
У рэгіёнах краіны завершылася вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. У адпаведнасці з Каляндарным планам, участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 10 сакавіка.
09.03.2010 Віцебск: Вылучэнне ва ўчастковыя камісіі не прайшло без эксцэсаў
6 сакавіка Хрыстафору Жэляпаву дзяжурным работнікам Кастрычніцкага райвыканкама Віцебску было адмоўлена ў прыёме дакументаў на вылучэнне ва ўчастковую камісію. Кіраўнік справамі гэтай раённай адміністрацыі паведаміла, што ў дзяржаўнай установе выходны дзень і прыгразіла выклікаць міліцыю.
09.03.2010 Магілёў: Кандыдата ў дэпутаты ад улады вылучылі за 12 хвілін
Сход працоўнага калектыва працоўных РУП “Зелянхоз”, дзе вылучалі праўладнага кандыдата ў дэпутаты, праходзіў у ангары, дзе знаходзяцца вытворчыя памяшканні. Пра гэта паведамілі праваабаронцам рабочыя гэтага прадпрыемства.
09.03.2010 Партыя БНФ: Вылучэнне ва ўчастковыя камісіі Чавусава і Лабковіча – тэст для ўладаў
Ад Партыі БНФ у склад участковых выбарчых камісій Мінска вылучаны 68 чалавек, у тым ліку палітолаг Юры Чавусаў і юрыст Уладзімір Лабковіч, якія ўжо двойчы атрымалі адмовы на ўваход у склад Мінскай гарадской і раённых выбарчых камісій сталіцы.