Навіны на тэму: выбары-2010

09.03.2010 Віцебшчына: 14 з 25 існуючых сайтаў выканкамаў не змясцілі спісы выбарчых участкаў

Больш за палову афіцыйных сайтаў выканаўчых камітэтаў на Віцебшчыне не змясцілі спісы ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў з указаннем межаў кожнага ўчастка, месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання.

08.03.2010 Выбарчая кампанія: лічбы і тэндэнцыі тыдня

Паколькі ў Беларусі па-ранейшаму дзейнічае вядомы сталінскі прынцып: “няважна, хто як галасуе, важна, хто як лічыць”, тыдзень мінулы з’яўляўся вельмі важным для ўсёй выбарчай кампаніі, бо гэты перыяд быў звязаны з вылучэннем прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі – якраз тыя, “хто лічыць”. У апошні дзень тыдня гэты працэс завершыўся, і зараз слова за выканкамамі – каму яны давераць лічыць галасы выбаршчыкаў.

07.03.2010 Салігорск: Раённая камісія адмовіла ў акрэдытацыі назіральніку ад БХК

Прадстаўніку “Беларускага Хельсінкскага камітэта” ў Салігорску Леаніду Мархотку раённая камісія адмовіла ў акрэдытацыі ў якасці назіральніка.

07.03.2010 Барысаў: Ананімка ў раённай газеце “Каму дэпутацкі мандат, а каму грошыкі”

Галоўная выснова апублікаванага ў раённай газеце тэксту: “Новае пакаленне” створана напярэдадні выбараў у мясцовыя органы ўлады і прэзідэнта краіны з адзінай мэтай - атрымаць грошы ў нейкіх заходніх фундатараў.

07.03.2010 Гомель: «Улёткавага бума не будзе»

Як паведамляе газета «Гомельская праўда» у артыкуле «Листовочного бума не будет», агітацыйныя ўлеткі будуць размяшчацца на рэкламных і інфармацыйных шчытах і тумбах прыпынкаў грамадскага транспарту.

07.03.2010 Калінкавічы: Новыя імёны на дэпутатства ў аблсавеце і райсавеце

Канкурэнцыю начальніку абласнога ўпраўлення ЖКГ Барысенку на выбарах у аблсавет па Калінкавічскай акрузе складзе (пры ўмове рэгістрацыі) абласны каардынатар па стварэнню Партыі БХД Тамара Зайцава.

07.03.2010 Мазыр: Інфармаванне пра выбарчую кампанію спынілася на студзені

Усё, што зроблена на сайце Мазырскага райвыканкама тычыцца толькі пачатку выбарчай кампаніі за судзень 2010 года. З чым гэта звязана? Можна спецыялістаў ва ўладных структурах бракуе? Ці свядомае абмежаванне ў інфармацыі?

07.03.2010 Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, усяго ў Беларусі будзе ўтворана 6 387 участковых камісій - менавіта столькі створана участкаў для галасавання.

07.03.2010 На Берасцейшчыне апазіцыйныя партыі вылучылі 75 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, іх структура вылучыла 14 актывістаў (з іх 13 — у Брэсце), Партыя БНФ — 28 (19), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 26 (16), Аб'яднаная грамадзянская партыя — 7 (7).

Звольнены прафсаюзны актывіст вылучаецца кандыдатам у дэпутаты

07.03.2010 Звольнены прафсаюзны актывіст вылучаецца кандыдатам у дэпутаты

Прадстаўнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў паведаміў, што, прынамсі, дзевяць сяброў незалежнага прафсаюзу будуць спрабаваць зарэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты.

Магілёў. Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы

07.03.2010 Магілёў. Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы

Мікалай Расюк у 2007 годзе ўжо балатаваўся ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Тады, па афіцыйных звестках, ён набраў 32% галасоў выбаршчыкаў, што было адным з самых высокіх афіцыйных вынікаў прадстаўніка ад апазіцыі ў Беларусі.

07.03.2010 Гародня: Назіральніцу ад БХК аштрафавалі па месцы працы

Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Гародні аштрафавала незалежную назіральніцу Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана Радай “Беларускага Хельсінкскага камітэта”.

Прэтэндэнты ў кандыдаты падаюць подпісы выбаршчыкаў у камісіі (абнаўляецца)

07.03.2010 Прэтэндэнты ў кандыдаты падаюць подпісы выбаршчыкаў у камісіі (абнаўляецца)

Пасля атрымання дакументаў выбарчая камісія праводзіць праверку адпаведнасці парадку вылучэння кандыдата патрабаванням Выбарчага кодэкса.

На Гомельшчыне  2 300 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

05.03.2010 На Гомельшчыне 2 300 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

У выбарчыя камісіі Гомельскай вобласці на 5 сакавіка пададзены дакументы на рэгістрацыю 2 298 кандыдатаў у дэпутаты.

05.03.2010 Салігорск: Раённая камісія падтрымала забарону на збор подпісаў у студэнцкім інтэрнаце. Слова за ЦВК

“Мы абскарджваем гэта рашэнне не таму, што маем патрэбу ў дадатковых подпісах. Мы лічым, што такім чынам парушаюцца ў тым ліку і правы выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства