Навіны на тэму: выбары-2010

Л. Ярмошына: Створаная выканкамам кардынацыйна-кансультатыўная група - законная

11.03.2010 Л. Ярмошына: Створаная выканкамам кардынацыйна-кансультатыўная група - законная

Мы ўжо паведамлялі, што Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт стварыў кардынацыйна-кансультатыўную групу па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў, спасылаючыся на арт. 38 Выбарчага кодэкса, хаця ў дадзеным артыкуле не ўтрымліваецца ўказання выканаўчым органам улады на стварэнне якія-небудзь падобных груп.

Барысаўскім райвыканкамам “дзяржаўная таямніца” захаваная (+ фота)

11.03.2010 Барысаўскім райвыканкамам “дзяржаўная таямніца” захаваная (+ фота)

Звароты барысаўскіх праваабаронцаў і лідэраў мясцовых арганізацый палітычных партый у арганізацыйны аддзел Барысаўскага райвыканкама з просьбай паведаміць аб даце паседжання выканаўчага камітэта для таго, каб прысутнічаць на ім, засталіся без адказу.

11.03.2010 Л. Ярмошына прапануае віцебскай вертыкалі праверыць правільнасць “нарэзкі” акругаў

Л. Ярмошына: "У выпадку перавышэння дапушчальных адхіленняў у колькасці выбаршчыкаў прапанавана ўстанавіць іх прычыну і вырашыць пытанне аб адказнасці вінаватых асобаў".

11.03.2010 Магілёў: Пра склад участковых камісій прапанавана даведацца з друку

Па папярэдняй інфармацыі, ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый Магілёва не патрапіў у склад выбарчых камісій.

11.03.2010 Гомель: Прадстаўнікам АГП адмовіліся прадставіць інфармацыю, ці ўключаны сябры партыі ў склад участковых камісій

Прадстаўнікі Гомельскай гарадской арганізацыі АГП прысутнічалі на паседжаннях па фарміраванню ўчастковых камісій, але ў адміністрацыях Чыгуначнага і Савецкага раена ім адмовіліся прадставіць звесткі, ці ўключаны сябры партыі ў склад камісій.

У дзяржгазетах Віцебшчыны - перадвыбарчы штыль

11.03.2010 У дзяржгазетах Віцебшчыны - перадвыбарчы штыль

Калі прагартаць раённыя і гарадскія газеты, якія выдаюцца ў Віцебскай вобласці, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца дзяржаўныя органы, то можна зрабіць адназначную выснову: выбары ў мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады не значацца ў навінавым авангардзе.

10.03.2010 Участковым выбаркамам будуць садзейнічаць і камерцыйныя банкі і падатковая інспекцыя

На сайце Мазырскага райвыканкама з’явілася Распараджэнне старшыні райвыканкама “Аб замацаванні арганізацый Мазырскага раёна за ўчасткамі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання”. У дакуменце са спасылкай на арт. 38 Выбарчага кодэкса тлумачыцца мэта - “для аказання садзейнічання ўчастковым выбарчым камісіям у ажыцяўленні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў”.

Салігорск: Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій

10.03.2010 Салігорск: Івана Шылу затрымалі, каб не патрапіў на паседжанне па фармаванні камісій

У Салігорску міліцыя затрымала кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксея Валабуева Івана Шылу проста ў будынку выканкама. Моладзевы актывіст хацеў прысутнічаць на паседжанні, дзе фармаваўся склад выбарчых участковых камісій, куды разам з трыма іншымі актывістамі ён вылучаўся ад групаў выбаршчыкаў.

Бабруйск: Актывісты БХД могуць зняцца з выбараў з-за ціску з боку ўладаў

10.03.2010 Бабруйск: Актывісты БХД могуць зняцца з выбараў з-за ціску з боку ўладаў

Таісія Кабанчук: "Гэты ціск на сябраў БХД ўжо пераходзіць усякія межы. Калі я даведаюся яшчэ хаця б пра адзін падобны выпадак, збяру ўсіх бабруйскіх актывістаў ад БХД, і здымемся з выбараў".

У Баранавічах за 5 хвілін зацвердзілі склад 66 участковых камісій

10.03.2010 У Баранавічах за 5 хвілін зацвердзілі склад 66 участковых камісій

На пасяджэнне гарвыканкама не былі запрошаны прадстаўнікі прэсы і мясцовага тэлебачання, палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Не было агучана ніводнага прозвішча сяброў камісіі.

10.03.2010 Мазыр: На акругах, дзе вылучаюцца апазіцыйныя кандыдаты, прадстаўнікі іх партыяў ва ўчастковыя камісіі не ўключаны

На выбарчых акругах, дзе зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра Партыі БНФ Уладзіміра Целяпуна, сябра АГП Сяргея Лапусты і беспартыйнага Франака Вячоркі, ніхто з прадстаўнікоў гэтых партыяў ва ўчастковыя камісіі не ўключаны. І нават тыя, хто вылучаўся ў склад камісіі ад партыяў і падмацоўваў сваё вылучэнне шляхам збору подпісаў ад грамадзянаў.

«Калінкавіцкія навіны» датэрмінова разгарнулі перадвыбарчую агітацыю

10.03.2010 «Калінкавіцкія навіны» датэрмінова разгарнулі перадвыбарчую агітацыю

Нягледзячы на тое, што агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты, у адпаведнасці з зацверджаным Цэнтральнай камісіяй Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў, пачынаецца толькі 16 сакавіка, раённая газета «Калінкавіцкія навіны» ўжо распачала «піяр» праўладных кандыдатаў у дэпутаты.

10.03.2010 Прадстаўнікі палітычных партый складаюць менш як 3 працэнты прэтэндэнтаў на работу ва ўчастковых выбаркамах

У склад участковых выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучаны больш за 77 тыс. чалавек, з якіх прадстаўнікі палітычных партый складаюць менш як 3 працэнты. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Справай бабруйчанкі Вольгі Сьянавай займецца Цэнтральная пракуратура Менску

10.03.2010 Справай бабруйчанкі Вольгі Сьянавай займецца Цэнтральная пракуратура Менску

Актывістку партыі БХД Вольгу Сьянаву, якая уваходзіць у ініцыятыўную групу сваёй маці Аляксандры Сьянавай, 9 сакавіка выклікалі ў сталічнае КДБ. Там у дзяўчыны цікавіліся, адкуль з’явілася інфармацыя пра яе на сайце “Партызан”. Таксама Вользе паведамілі, што заведзеную на яе крымінальную справу будзе разглядаць Цэнтральная пракуратура Менску.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі звярнуўся па дазвол да Лідзіі Ярмошынай

10.03.2010 Кіраўнік ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі звярнуўся па дазвол да Лідзіі Ярмошынай

Уладзімір Целяпун просіць старшыню Цэнтральнай камісіі даць яму дазвол на падачу дакументаў для рэгістрацыі Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў, паколькі сам прэтэндэнт знаходзіцца ў вайсковым шпіталі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства