Навіны на тэму: выбары-2010

Мастоўскі выканкам груба парушыў выбарчае заканадаўства

05.03.2010 Мастоўскі выканкам груба парушыў выбарчае заканадаўства

Мастоўскі выканкам, адказны за фармаванне выбарчых камісіяў, вывесіў абвестку, што прыём дакументаў па вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій будзе ажыццяўляцца да 5 сакавіка. Застаецца толькі здагадвацца, адказныя асобы забылі паглядзець у Каляндарны план альбо проста не маюць адпаведнай кампетэнцыі ў арганізацыі выбараў.

В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”

05.03.2010 В.Стэфановіч: “Выбары ў Беларусі заўжды суправаджаюцца рэпрэсіямі і пераследам”

Апошнім часам улады на ўсіх узроўнях узмацнілі ціск на прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і сябраў іх ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты.

05.03.2010 Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі

Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне ад 12.02.2010 № 379 аб колькасці месцаў для агітацыі. Так сцвярджаецца ў лісце ад 04.03.2010г. № 01-15/824 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Лазіцкага В.А., які атрымаў назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша.

Гомель: Верагоднасць зняцця кандыдатаў ад АДС вельмі высокая

05.03.2010 Гомель: Верагоднасць зняцця кандыдатаў ад АДС вельмі высокая

Гомельская кааліцыя АДС пакідае за сабой права зняць сваіх кандыдатаў у выніку неўключэння ў склад участковых камісій прапанаваных кандыдатур. Пра гэта патэнцыйныя кандыдаты ад дэмакратаў заявілі на прэс-канферэнцыі, якую ладзілі 4 сакавіка ў Гомелі.

04.03.2010 Бабруйск: Ціск на хрысціянскіх дэмакратаў у сувязі з выбарамі ўзмацняецца

Больш за астатніх адчуваюць на сабе ціск людзі, якія нядаўна прыйшлі ў БХД ці сталі сябрамі ініцыятыўных групаў вылучэнцаў на выбары ў мясцовы Савет.

Лібералізацыя для АБСЕ

04.03.2010 Лібералізацыя для АБСЕ

На сайце Менскага аблвыканкама з'явіўся інфармацыйны матэрыял "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў як фактар падвышэння эфектыўнасці працы мясцовага кіравання і самакіраванні", прымеркаваны да так званага Дня інфармавання, які павінен прайсці на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці 18 сакавіка. Тэкст падрыхтаваны Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

04.03.2010 Бабруйск: “Людзі не ведаюць, і ім усё роўна”

Прэтэндэнты ў кандыдаты распавядаюць, што падчас збору подпісаў пераважная большасць гараджанаў не жадае адчыняць дзверы, паколькі не ведае, пра якія выбары ідзе гаворка.

Віцебск: Збор подпісаў у актывістаў БХД праходзіць нягладка

04.03.2010 Віцебск: Збор подпісаў у актывістаў БХД праходзіць нягладка

Актывісты партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" - адной з найбольш актыўных і масавых грамадскіх структур Віцебшчыны - нягледзячы на цяжкасці і перашкоды з боку ўладащ, змаглі за некалькі дзён сабраць больш за тысячу подпісаў. Ініцыятыўныя групы Паўла Папова, Раісы Зарачанскай, Сяргея Уласава, Уладзіміра Рамановіча сабралі больш за 100 подпісаў кожны пры неабходных 75. Аднак працэс збору подпісаў, як і выбарчая кампанія ў цэлым, у віцебскіх хрысціянскіх дэмакратаў праходзіць нягладка.

Баранавіцкую газету “Наш край” пытанні пра выбары не хвалююць

04.03.2010 Баранавіцкую газету “Наш край” пытанні пра выбары не хвалююць

2 сакавіка на сайце дзяржаўнай газеты “Наш край” з’явіўся вялікі артыкул пад назвай “Пытанні, якія хвалююць”. Мэр горада Баранавічы Віктар Дзічкоўскі адказваў на пытанні гараджан. Зразумела, што ніводнага пытання пра мясцовыя выбары апублікаванана не было.

Магілёў: Леаніду Падбярэцкаму пакуль не дазволілі збіраць подпісы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце

04.03.2010 Магілёў: Леаніду Падбярэцкаму пакуль не дазволілі збіраць подпісы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце

У рэктараце Леаніду Падбярэцкаму сказалі, што рэктар перадаў вырашаць гэтае пытанне юрысту. Калі кандыдат у дэпутаты звязаўся з юрыстам універсітэта, той сказаў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў яго на разглядзе і сп.Падбярэцкі атрымае пісьмовы адказ праз два тыдні, то бок пасля таго, як скончыцца збор подпісаў.

04.03.2010 Магчымых кандыдатаў – на ўмацаванне баяздольнасці?

У Глыбокім ініцыятыўная група Зміцера Лупача, прадстаўніка незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, актыўна збірае подпісы для вылучэння яго ў гарадскі Савет дэпутатаў. Тым часам самога вылучэнца меліся забраць на вайсковыя зборы, што павінны праходзіць у Баравусе пад Полацкам з 5 па 30 красавіка.

04.03.2010 Рагачоў: Зручная пляцоўка для агітацыі можа пуставаць

Рагачоўскі райвыканкам вызначыў зручнае месца для мерапрыемстваў, якія маглі б праводзіць будучыя кандыдаты ў дэпутаты: у цэнтры гораду, у людным месцы, са сцэнай. Аднак выступаць там, хутчэй за ўсё, не будзе каму.

03.03.2010 Адзін дзень на ўсё пра ўсё…

Учора, 2 сакавіка, у газеце абласной вертыкалі "Мінская праўда" была апублікавана невялікая інфармацыя пад доўгім загалоўкам "Да ўвагі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян".

03.03.2010 Гарадзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Рамана Юргеля

Гарадзенская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзіла скаргу Рамана Юргеля на адмову акруговай камісіі зарэгістраваць яго ў якасці назіральніка і палічыла адмову правамернай. Р.Юргель абскардзіў рашэнне абласнога выбаркаму ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну Гародні.

03.03.2010 Берасце: шэсць шматпавярховак “згубіліся” пры вызначэнні межаў выбарчых акругаў

Колькасць няўлічаных пры гэтай памылцы жыхароў магла скласці да 20% ад колькасці ўсіх выбаршчыкаў на акрузе №14, якіх зараз - без уліку “згубленых” дамоў – 5 037 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства