Навіны на тэму: Плошча-2010
16.05.2011 Беларусь: грамадства ў небяспецы
Дакументальны 7 хвілінны інтэрнэт-фільм "Змрочная зіма ў Беларусі" выкрывае жорсткія рэпрэсіі, якія ўжываюцца беларускімі ўладамі ў дачыненні да ўсіх дысідэнцкіх галасоў, якія выступілі з выкрыццём прэзідэнцкіх выбараў19 снежня 2010 года
14.05.2011 ПРЫСУД АНДРЭЮ САННІКАВУ: 5 ГАДОЎ КАЛОНІІ УЗМОЦНЕНАГА РЭЖЫМУ
Алег Гнедчык асуджаны на 3,5 гады, а Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка -- на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маці Фёдара Мірзаянава на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага суда Мінска Наталля Чацвярткова. Пракурор Антон Загароўскі патрабаваў пакаранне для Саннікава ў 7 гадоў.
14.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Грыбкоў, Квяткевіч, Буланаў (дзень чацвёрты)
Працэс у Ленінскім судзе Мінска над двума супернікамі дзеючага кіраўніка дзяржавы на выбарах і пяццю ўдзельнікамі Плошчы працягваецца. Сягоння, нарэшце, плануецца даць рады з праглядам відэаматэрялаў, які двойчы адкладаўся па тэхнічных прычынах.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменак
Прысуд абвесцяць заўтра, 14 траўня, а 16-й гадзіне.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень трэці)
На працэсе па справе Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Аляксандра Класкоўскага, Андрэя Пазняка, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Квяткевіча і Арцёма Грыбкова зранку ішлі допыты пацярпелых міліцыянтаў. У многіх траўмы, пра якія яны кажуць, дакументальна нічым не пацьверджаны. Працэс ідзе ў Ленінскім судзе Мінска пад старшынствам суддзі Людмілы Грачовай.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Севярынец, Халіп, Марцэлеў (дзень трэці)
Дзяржабвінаваўца запрасіў Паўлу Севярынцу 3 гады абмежавання волі, Ірыне Халіп і Сяргею Марцэлеву па 2 гады з адтэрміноўкай. Прысуд будзе абвешчаны 16 траўня.
13.05.2011 Саннікаў: Мяне катавалі ў турме КДБ
Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў заявіў сёння ў судзе, што даваў паказанні ў СІЗА КДБ пад катаваннямі. Фактычна, ён паўтарыў тое, што казаў раней Алесь Міхалевіч. Маці Саннікава заплакала, калі слухала гэта.
13.05.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па справе Дароніна, Казакова, Лобана, Мацукевіча, Сакрэта, Федаркевіча
У Судзе Маскоўскага раёна г. Мінска з 5 па 11 траўня 2011г. пад старшынствам суддзі Алены Шылько, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы, нам. пракурора Маскоўскага раёна г. Мінска Мельніка адбыўся судовы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дароніна, Казакова, Федаркевіча, Сакрэта, Мацукевіча, Лобана, якія абвінавачваліся па ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь (непасрэдны ўдзел у масавых беспарадках). 12 траўня суд прызнаў абвінаввачваных віноўнымі ў здзяйсненні злачынства, якое прадугледжана ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь, і прыгаварыў:
12.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень другі)
У Ленінскім судзе Мінска працягваецца працэс па справе Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Аляксандра Класкоўскага, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка і Аляксандра Квяткевіча. Наступнае паседжанне -- заўтра, 13 траўня, а 10-й.
12.05.2011 Абвешчаны прысуды Дароніну, Казакову, Лобану, Мацукевічу, Сакрэту і Федаркевічу
Суддзя суду Маскоўскага раёна Алена Шылько прызначыла пакаранне удзельнікам Плошчы: Сяргею Казакову, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту, Уладзімеру Лобану - па тры гады калоніі строгага рэжыму, Дзмітрыю Дароніну і Алегу Федаркевічу - па тры з паловай гады калоніі строгага рэжыму.
12.05.2011 "Рэпарцёры без межаў" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ірыны Халіп
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" уважліва сочыць за судом над журналісткай Ірынай Халіп.
12.05.2011 Змітра Бандарэнку перавялі на "Валадарку"
Палітвязня Змітра Бандарэнку 10 траўня перавялі з СІЗА КДБ у турму на вуліцы Валадарскага. Пра гэта сайту Хартыя97 паведаміла жонка палітыка Вольга Бандарэнка. 12 траўня яна змагла сустрэцца з мужам у турме.
11.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў. Працяг - заўтра ў 10.00.
Два чалавекі затрыманы ў судовай зале Ленінскага суда Мінска, дзе ідзе працэс па справе экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, былога міліцыянера Аляксандра Класкоўскага, удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазняка, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова.
11.05.2011 Змрочныя “рэкорды” Беларусі – сёньня судзяць 27 удзельнікаў Плошчы-2010
У беларускіх судах 11 траўня рэкордная колькасьць абвінавачаных: 27 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010 года.
09.05.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Вінаградава, Кіркевіча, Дразда, Хамічэнкі, Пратасені
Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” і РПГА “БХК”, якія ажыццяўлялі маніторынг судовага працэсу, лічаць асуджэнне абвінавачаных Дзмітрыя Дразда, Паўла Вінаградава, Аляксандра Кіркевіча, Андрэя Пратасені, Уладзіміра Хамічэнкі па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь незаконным і палітычна матываваным. А вынесеныя ім паводле судовага прысуду тэрміны і ўмовы адбыцця пакарання - жортскім і непрапарцыйным пакараннем у параўнанні са здзейсненымі імі правапарушэннямі.