Навіны на тэму: правы зняволеных
08.08.2016 Папраўчая калонія выплаціла Андрэю Князькову кампенсацыю ў 4000 беларускіх рублёў
Андрэй Князькоў, які атрымаў вытворчую траўму ў папраўчай калоніі №2 г. Бабруйска, па рашэнні суда атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 000 (40 000 000) беларускіх рублёў.
05.08.2016 Сын ЛППшніка: “Тата, калі ты вернешся з арміі?”
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома пра спробу самагубства ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №8 г. Наваполацка. Зняволены Руслан Трубкін, які патрапіў у папраўчую ўстанову 11 снежня 2015 года, наглытаўся цвікоў у знак пратэсту за адмову ў датэрміновым вызваленні.
02.08.2016 Праваабаронцы накіравалі ў ДВП МУС, турмы і калоніі кнігу пра катаванні
ПЦ "Вясна" лічаць карысным давесці да ведама супрацоўнікаў устаноў выканання пакаранняў асноватворную інфармацыю па пытаннях жорсткага абыходжання з асуджанымі і грамадзянскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі.
02.06.2016 Былы асуджаны дамогся выплат праз суд
Як раней паведамляў ПЦ "Вясна", Андрэй Князькоў звярнуўся ў суд за пералікам пенсійных выплат за год, які сышоў на збор папер і адстойванне права на працоўную пенсію па інваліднасці.
26.05.2016 Офіс па правах людзей з інваліднасцю заняўся аказаннем дапамогі інвалідам у месцах пазбаўлення волі
Праваабарончая арганізацыя ўжо звярнулася ў 86 месцаў пазбаўлення волі з прапановай аб аказанні інфармацыйнай і прававой падтрымкі інвалідам, якія знаходзяцца там.
26.05.2016 Сыну блогера Жалнова могуць узмацніць рэжым пакарання
Супраць сына вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова — Аляксея, які адбывае трохгадовае пакараньне ў Наваполацку на «хіміі», распачатая крымінальная справа. Яму выстаўленае абвінавачваньне паводле артыкула «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі».
15.04.2016 Няма рэгістрацыі - не будзе і сацыяльнай адаптацыі
Былы зняволены Андрэй Князькоў распавёў ПЦ "Вясна", як на справе адбываецца сацыяльная адаптацыя былых зняволеных.
12.02.2016 Наймальнік хоча пазбавіць Андрэя Князькова кампенсацыі за вытворчую траўму
Адбыўся суд па касацыйнай скарзе адказчыка РУП «Папраўчая калонія №2 г. Бабруйска» па справе аб частковым задавальненні іску на карысць Андрэя Князькова, які атрымаў вытворчую траўму ў калоніі.
17.11.2015 “Вясна”: цкаванне Андрэя Бандарэнкі ў калоніі звязанае з ягонай папярэдняй праваабарончай дзейнасцю
Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна” да начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па пытанні умоваў утрымання ў зняволенні былога кіраўніка «Платформ інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.
19.08.2015 Забарону на ўдзел у выбарах зняволеных праваабаронцы лічаць неабгрунтаванай
Юрыст Павел Сапелка ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскрывае пытанне аб неабгрунтаваным абмежаванні права ўдзельнічаць у выбарах асуджаных і зняволеных следчых ізалятараў.
24.07.2015 Жанчыны ў калоніі: парушэнне працоўных і сацыяльных правоў
Паводле некаторых дадзеных, ва ўсіх пенітэнцыярных сістэмах свету доля жанчын у турмах складае ад 2% да 8% ад агульнай колькасці зняволеных. Але сітуацыя з жанчынамі-зняволенымі вельмі адрозная ад сітуацыі з мужчынамі, і таму ёй трэба надаць асаблівую ўвагу.
10.07.2015 Праваабаронцу Сяргея Усцінава адмовіліся ўключыць у Грамадскую назіральную камісію
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама адхіліла кандыдатуру праваабаронцы Сяргея Усцінава ў члены Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі.
08.07.2015 Лёгкім узмахам рукі МУС ператварыла крупы ў макароны, мяса - у рыбу, а алей - у плаўлены тлушч
Як замяняюцца прадукты харчавання ва ўмовах пенітэнцыярнай сістэмы і што застаецца есці людзям у няволі? Павел Сапелка палічыў, чым і ў якой колькасці кормяць у «месцах не такіх аддаленых».
18.05.2015 Палата прадстаўнікоў: Падставы для дэкрыміналізацыі артыкула 411 Крымінальнага кодэксу адсутнічаюць
Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Міхалькова адказала ПЦ “Вясна” на зварот аб скасаванні з Крымінальнага кодэксу Беларусі артыкула 411.
05.03.2015 Працэсуальная абарона правоў затрыманых і змешчаных пад варту
Апублікаваны Нацыянальны даклад да ўніверсальнага перыядычнага агляду, падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Беларусі. Пытанням, якія раней вывучаліся ў ходзе маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання, які праводзіць ПЦ "Вясна", у дакладзе прысвечана некалькі пунктаў, якія параўноўваюцца на адпаведнасць рэчаіснасці з дакладам дзяржавы.