Навіны на тэму: правы зняволеных
16.01.2020 Зняволены магілёўскай турмы, якога прымушалі да самагубства, сустрэўся з ГНК
Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель наведаў турму №4 у складзе грамадскай назіральнай камісіі і падрабязна распавядае пра становішча асуджанага Пятра Кучура.
09.01.2020 Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”
Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.
17.12.2019 Сябра арыштаванага назіральніка Маркелава: "З Пецем ужо ўсё добра"
Як паведамляе Радыё Свабода, да назіральніка Пятра Маркелава, якога арыштавалі за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку ў Мінску, трэці дзень не пускаюць адваката.
09.12.2019 Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН
Адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
03.12.2019 У магілёўскай калоніі №15 асуджаны абвясціў галадоўку
Мужчыну клічуць Аляксей Манкевіч. Па стане на 3 снежня ён галадае ўжо шосты дзень.
28.11.2019 "Гэта трагедыя. І мы павінны прызнаць сваю адказнасць". У ЗША вызвалілі мужчын пасля 36 гадоў турмы
У ЗША вызвалілі траіх мужчын пасля 36 гадоў турмы. Іх асудзілі пажыццёва за ілжывае абвінавачванне ў забойстве.
12.11.2019 “Малюнкі з турмы”: прэзентацыя новага праекта мастака Пушкіна
На адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" у Мінску адчыняецца не зусім звычайная выстава мастака Алеся Пушкіна “Малюнкі з турмы”. Яна складаецца з твораў, якія мастак маляваў за кратамі падчас арыштаў за перфомансы ў 2012 годзе ў Смаргоні і Мінску ў абарону свабоды выказвання.
20.09.2019 Рэсацыялізацыя зняволеных: падводныя камяні гуманізацыі сістэмы выканання пакаранняў
"Правы зняволеных. Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў Беларусі "- круглы стол пад такой не зусім звычайнай для Беларусі назвай правёў Беларускі дакументацыйны цэнтр у рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 19 верасня.
11.09.2019 Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўку ў штрафным ізалятары
Зміцер Паліенка тыдзень трымаў галадоўка ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта паведаміў паплечнік Змітра Вячаслаў Касінераў на сваёй старонцы ў Facebook.
06.09.2019 Адказ намесніка пракурора Магілёўшчыны праваабаронцам: у турме і СІЗА ўсё "оkey"
Скончыўшы перапіску з адказнымі за пэнітэнцыярную сістэму ў Магілёўскай вобласці чыноўнікамі, праваабаронцы «Магілёўскай вясны» месяц таму накіравалі зварот у Генеральную пракуратуру.
29.08.2019 Па скарзе на прычыненне цялесных пашкоджанняў Пятру Кучуру праводзіцца дадатковая праверка
Пракуратура перанакіравала скаргу Людмілы Кучура па факце прычынення яе мужу Пятру цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі адміністрацыі ПК №15 начальніку Магілёўскага міжраённага аддзела СК.
27.08.2019 У спатканні — адмоўлена! Што рабіць палітвязню, калі ў яго няма сваякоў?
Леанід Свецік атрымаў адмову ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9 у Горках на сваю просьбу аб кароткачасовым спатканні з палітвязнем Міхаілам Жамчужным. Спатканне не даюць, бо Жамчужны “не мае ніякіх выключных абставінаў для яго атрымання”.
16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.
29.07.2019 «Я тану ў пазыковай яме перад дзяржавай і з кожным днём аддаляюся ад самага дарагога, што засталося ў жыцці - маёй дачкі»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся асуджаны Максім Бюханчык, які ў дадзены момант адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі адкрытага тыпу №46 у г. Круглае і з'яўляецца «абавязанай асобай» па Дэкрэце №18.
24.07.2019 Суд не задаволіў апеляцыйную скаргу асуджанага Пятра Кучуры
24 ліпеня Магілёўскі абласны суд разгледзіў апеляцыйную скаргу асуджанага Пятра Кучуры на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, дзе зняволены абскарджваў вынесеныя яму адміністрацыяй ПК №15 спагнанні.