Навіны на тэму: выбары-2008
21.07.2008 Старшыня ЦВК вінаваціць апазыцыю ў парушэньнях
Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалося 20 ліпеня. Ніводзін з прэтэндэнтаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на мандаты дэпутатаў ня будзе абмяжоўвацца вылучэньнем на партыйных зьездах. Паралельна яны будуць зьбіраць подпісы грамадзянаў.
21.07.2008 М.Лазавік: Большасць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты будуць вылучацца праз збор подпісаў
У нядзелю ў Беларусі пачаўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў – вылучэнне кандыдатаў. Пра асаблівасці гэтай працэдуры карэспандэнт Рацыі Кастусь Вансяцкі пагутарыў з сакратаром Цэнтрвыбаркаму Мікалаем Лазавіком.
21.07.2008 Гомельскія паштавікі сарвалі партыйны сход
Гомельская пошта своечасова не даставіла сябрам АГП запрашэньні на агульны партыйны збор. Толькі адзін са 100 лістоў быў дастаўлены адрасату ў тэрмін.
21.07.2008 Орша: у кіраўніцтва акруговай камісіі абраны чыноўнік, які ўжо парушаў выбарчае заканадаўства
16 ліпеня адбылося паседжаньне выбарчай камісіі Аршанскай гарадской акругі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў НС РБ. На паседжаньні былі разгледжаныя арганізацыйныя пытаньні. Старшынёй камісіі абраная Наталля Захаранкава, якая з'яўляецца кіраўніком справамі Аршанскага гарвыканкама. Яе намеснікам стаў начальнік аддзела фізкультуры і спорту Аршанскага гарвыканкама Алег Казлоў.
21.07.2008 90% сяброў выбарчай камісіі - з арганізацыі "Белая Русь"
У Смаргоні 90% сяброў агруговай камісіі з'яўляюцца сябрамі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Прычым вылучаліся яны ў камісіі самым разнастайным чынам: ад працоўных калектываў, шляхам падачы заявы і г.д.
21.07.2008 Пракуратура заступілася за апазіцыянера
Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.
18.07.2008 Бабруйскія дэмакраты ў акруговыя камісіі не патрапілі
Увайсьці ў склад аруговых выбарчых камісій у якасьці назіральнікаў выказалі жаданьне некалькі бабруйскіх дэмакратычных актывістаў, - шляхам збору подпісаў. Тым не менш, ніводзін з іх туды не прайшоў.
18.07.2008 Склад акруговых камісій амаль не зьмяняецца на працягу чатырох выбарчых кампаній
У Маладзечанскую гарадскую выбарчую акругу № 70 з 13 сяброў камісіі 8 займалі адпаведныя пасады падчас мінулых выбарчых кампаній - парламентскіх выбараў і рэферэндума 2004 года, прэзідэнцкіх 2006 і выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2007 годзе. У Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №71 - для 6 з 13 сяброў камісіі гэта будуць ужо ня першыя выбары ў гэткай якасьці. Такім чынам, відаць, уладам выгадна, каб у камісіі ўваходзілі "правераныя" людзі.
18.07.2008 Акруговыя камісіі дагэтуль не пачалі сваёй працы
Назіральнік ад БХК Эдуард Баланчук ня змог 17 ліпеня патрапіць у 71-ую маладзечанскую сельскую акруговую камісію. Яму патлумачылі, што камісіія яшчэ не пачала стала працаваць, і нават яшчэ ня мае ўласнага памяшканьня.
18.07.2008 Полацак: У складзе камісій апазіцыянеры, якія “ня будуць ствараць перашкодаў”
У склад некаторых акруговых камісій па Полацкім рэгіёне ўключаныя па адным прадстаўніку апазіцыйных партый. Так, у склад акружной камісіі Полацкай гарадской выбарчай акругі № 28 увайшла прадстаўніца ПКБ Любоў Шчадрова, у склад Міёрскай выбарчай акругі № 24 – Аляксандр Юдаў ад АГП.
18.07.2008 Галоснасьці на Гарадзеншчыне ўсё меней
Інфармацыя пра ўтварэньне акруговых выбарчых камісій на Гарадзеньшчыне меньш адкрытая ў параўнаньні з мінулымі выбарамі ў палату прадстаўнікоў. Так, цяпер раённыя газеты не друкуюць падрабязнай інфармацыі па кожнаму ўлучанаму ў склад камісіі сябру. Напрыклад, ваўкавыская раённая газета “Наш час” ад 16 ліпеня 2008 году абмежавалася толькі публікацыяй імёнаў і прозьвішчаў членаў камісіі па 48-й выбарчай акрузе. Трэба азначыць, што прадстаўнік ад партыі БСДГ Сяргей Антошанкаў там ня ўключаны ў камісію.
18.07.2008 Сьпісы ініцыятыўных групаў павінны быць прадстаўлены ў выбаркамы да 24 ліпеня
Сьпісы сябраў ініцыятыўных групаўпа зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты і заявы аб рэгістрацыі гэтых групаў павінны быць прадстаўлены ў акруговыя выбарчыя камісіі да 24 ліпеня ўключна. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
18.07.2008 Кандыдаты атрымаюць па 800 даляраў
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сёньня паведаміла, што дзяржава выдзяляе кожнаму кандыдату ў дэпутаты 1,75 мільёна рублёў (каля 800 даляраў) на падрыхтаваньне агітацыйных і рэклямных матэрыялаў.
18.07.2008 Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай группы падалі з цяжкасьцямі
Першы на Берасьцейшчыне прадстаўнік ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Ігар Маслоўскі, ён жа - старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада), падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай группы ў Брэсцкай Усходняй выбарчай акрузе №3 - па вылучэньню яго кандадатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ. У групу увайшло 65 чалавек.
18.07.2008 У Магілёве ні адзін з незалежных назіральнікаў ня здолеў патрапіць на першыя паседжаньні акруговых выбарчых камісій
Гэта стала вядома ў выніку размовы з магілёўскім праваабронцай Барысам Бухелем. “Гэта звязана з тым, - гаворыць праваабаронца, - што ў заканадаўстве існуюць прававыя “дзіркі”. Ні ў Выбарчым Кодэксе, ні ў пастановых цэнтрвыбаркама не прапісана працэдура рэгістрацыі назіральнікаў ва ўсе выбарчыя камісіі да моманту іх першага паседжаньня. Таксама адсутнічае механізм, якім чынам назіральнікам можна патрапіць на гэтыя паседжаньні