Навіны на тэму: выбары-2008

18.07.2008 Прадстаўнікі АДС застаюцца ў выбарчым працэсе

Фармат далейшага ўдзелу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў галоўнай тэмай паседжання Прэзідыума АДС, які адбыўся 17 ліпеня ў Мінску.

17.07.2008 У дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі райвыканкама

Начальнік арганізацыйна-кадравае работы райвыканкама Таццяна Канаш забараніла даваць дадзеныя пра пасады членаў камісіі.

17.07.2008 Многія з сябраў акруговых камісій працавалі падчас парламенцкай кампаніі - 2004

Параўноўваючы склад зацьверджаных акруговых камісій Гомелю са складам гэтых жа камісій у 2004 годзе, можна адзначыць, што многія сябры камісій ужо працавалі ў гэтай якасьці на папярэдніх парламенцкіх выбарах.

17.07.2008 Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў у камісіях няма, а грамадскасьць на паседжаньне не дапусьцілі

Ні адзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партыяў ня ўключаны ў склад акруговых камісій па выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Аршанскім рэгіёне (выбарчыя акругі № 26 і 27).

17.07.2008 Мікалай Лазавік наведаў Гародню інкогніта?

З неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што ўчора 16 ліпеня Гародню наведаў намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Рэспублікі Беларусь Мікалай Лазавік.

17.07.2008 Першыя паседжаньні акруговых камісій на Гомельшчыне

16 ліпеня адбыліся першыя паседжаньні акруговых тэрытарыяльных камісій. Камісія 35-ай акругі засядала па адрэсе вул. Рэчыцкая шаша, 6 (будынак адміністрацыі Савецкага раёна Гомелю), у то час як афіцыйна заяўленае месца знаходжаньня - вул. Барыкина, 143. Тэлефоны камісій, зарэгістраваныя па афіцыйным месцы знаходжаньня, не адказваюць.

17.07.2008 Барысаў: Прэтэндэнты ад дэмакратычных партый у акруговыя камісіі не прайшлі

Толькі сёньня, 17 ліпеня, з публікацыі ў газеце "Мінская праўда" стаў вядомы склад акруговых выбарчых камісій па Барысаўскіх акругах №62 і №63, сфармаваных рашэньнем прэзідыума Менскага абластнога савета дэпутатаў і Менскага абласнога выбарчага камітэта яшчэ 14 ліпеня.

17.07.2008 Склады акруговых камісій па Гарадзеншчыне ўлада па-ранейшаму трымае ў сакрэце

На запыты кандыдатаў у акруговыя камісіі, праваабаронцаў, партыйных лідэраў, журналістаў і проста грамадзянаў адказныя за фармаваньне акруговых камісій па-ранейшаму не даюць ніякіх звестак, тлумачачы, што ўсё можна будзе прачытаць у прэсе.

17.07.2008 Лiдэр ПКБ пiша Лiдзii Ярмошынай

Першы сакратар Цэнтральнага Камiтэта Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн накiраваў 17 лiпеня лiст на iмя старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай. У лiсце лiдэр ПКБ выказаў недавер Лiдзii Ярмошынай як старшынi Цэнтрвыбаркама.

17.07.2008 У Жлобінскую акруговую камісію прадстаўніка апазіцыі не ўключылі

Па выніках утварэньня акруговых камісій у Жлобінскім раёне ня будзе ніводнага прадстаўніка апазіцыі. У двух суседніх раёнах – Рагачоўскім і Светлагорскім – у склад камісій увайшлі па аднаму прадстаўніку дэмакратычных партый. У Жлобінскай выбарчай акрузе ў склад акруговай камісіі быў вылучаны шляхам збору подпісаў грамадскі актывіст Анатоль Рыгоравіч Папоў. Аднак у склад камісіі ён уключаны ня быў.

17.07.2008 Салігорск: Прадстаўнікам БХК адмаўляюцца паведамляць інфармацыю пра паседжаньні акруговых камісій

15 ліпеня назіральнікі П. Батуеў і М. Шаравар асабіста зьвярнуліся ў Салігорскі райвыканкам з просьбай паведаміць ім дату, час і месца правядзеньня першага паседжаньня Салігорскай гарадской і Салігорскай сельскай акруговых выбарчых камісій. Пры гэтым яны мелі на руках і падалі ў выканкам выпіску з пратаколу паседжаньня Рады РПГА "БХК" аб накіраваньні іх на паседжаньні адпаведных акруговых выбарчых камісій у якасьці назіральнікаў.

17.07.2008 Берасьце: з-за вялікага “конкурсу” Сяргею Вакуленку не хапіла месца ў акруговай камісіі

Не знайшоў адказу на сваё пытанне грамадскі актывіст, у свой час давераная асоба А.Мілінкевіча і міжнародны назіральнік Сяргей Вакуленка, які вылучаўся ў сябры камісіі па Брэсцкай-Цэнтральнай акруговай выбарчай камісіі №

17.07.2008 Намесьнік старшыні Баранавічскай акругі № 1 прапагандуе ідэі Прэзідэнта

Адбылося першае паседжаньне акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, у якую ўваходзяць Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны. Старшынёй камісіі абраны намесьнік дырэктара Баранавіцкае птушкафабрыкі па ідэалагічнай рабоце Пётр Дубоўскі, намеснікам старшыні – начальнік ідэалагічнага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Леанід Каўбаса. Выбраны таксама сакратар камісіі.

17.07.2008 Акруговыя камісіі Берасьцейшчыны: амаль у кожнай – прадстаўнікі аблвыканкаму і аблсавету

Нягледзячы на тое, што ў Брэсцкай вобласьці аблвыканкам і прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў прынялі рашэньне, каб ў акруговыя выбарчыя камісіі (а іх усяго 16) увайшла максімальна дапусьцімая колькасьць сябраў - па 13 чалавек, з 208 сябраў камісій, якіх трэба было вызначыць, 28 фактычна не выбіралі, а прызначылі тыя органы, якія стваралі камісіі. Па 14 ад абласнога выканаўчага камітэта і прэзідыума аблсавета дэпутатаў.

16.07.2008 Берасьце: K. Сумар патрабуе роўных магчымасьцяў для ўсіх кандыдатаў і недапушчэньня прымусовага датэрміновага галасаваньня

На паседжаньні прэзідыуму Брэсцкага аблвыканкама і Савета дэпутатаў па пытаньні зацьверджаньня акруговых камісій па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар адзначыў: "Галоўная мэта, якую мы ставім перад сабой, - правесьці выбары максімальна адкрыта, строга ў рамках выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі нашай краіны, зрабіць іх максімальна празрыстымі. Мы будзем рабіць усё магчымае адносна выкананьня заканадаўства, каб прыняць і задаволіць усе тыя заяўкі і прапановы, якія будуць паступаць ад грамадскіх аб'яднанняў і партыйных структураў, а таксама кандыдатаў у дэпутаты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства