Навіны на тэму: выбары-2010

20.04.2010 У кандыдатаў ад БХД Віцебшчыны праблемы: ва ўсіх розныя

У Глыбокім на агульным кандыдацкім плакаце біяграфічныя дадзеныя кандыдата ў дэпутаты ад БХД Яўгенія Самсонава надрукаваныя састарэлыя, аналагічныя тым, якія былі ў 2007 годзе, калі ён балатаваўся ў райсавет.

19.04.2010 Гарадзеншчына: Кандыдаты ад БСДГ “адказалі” за развал Савецкага Саюзу

На мінулыя выходныя кандыдаты ў дэпутаты ад БСДГ па Гарадзенскай вобласці праводзілі сустрэчы з выбаршчыкамі. Каб падтрымаць сваіх аднапартыйцаў, на гэтыя сустрэчы прыехаў кіраўнік партыі Станіслаў Шушкевіч.

19.04.2010 Журналісты газеты Барысаўскай вертыкалі апярэджваюць падзеі

“Пачалося датэрміновае галасаванне” -- пад такім загалоўкам сёння, 19 красавіка, з'явілася інфармацыя на сайце газеты барысаўскага райвыканкама “Адзінства”.

19.04.2010 Віцебск: Апазіцыянеры не так агітавалі

Віцебская абласная камісія разгледзела скаргу кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага раённага Савета Георгія Станкевіча, якая тычылася зняцця з радыёэфіру запісу яго выступу. Аблвыбаркам пакінуў у сіле гэта рашэнне ніжэйстаячай камісіі.

19.04.2010 Орша: Паштальёны працуюць на кандыдатаў ад улады

У агітацыйную кампанію ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца выбарах актыўна ўключыліся аршанскія паштальёны. Па горадзе зафіксаваны масавыя факты, калі жыхары Оршы разам са свежымі нумарамі газет даставалі з паштовых скрынь улёткі праўладных кандыдатаў. Прычым улёткі гэтыя акуратна ўкладзены ў нумары газет, што пацвярджае факт разносу іх паштальёнамі.

19.04.2010 Цэнтрвыбаркам выдае акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных назіральнікаў замежным дыпламатам

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, акрэдытацыя супрацоўнікаў пасольстваў - "гэта жэст добрай волі". "Гэта паказчык адкрытасці нашай дзяржавы. Мы зыходзім з таго, што дыпламаты здольныя данесці праўдзівую інфармацыю аб ходзе выбараў", - сказала Ярмошына.

19.04.2010 Гарадзенскім кандыдатам забараняюць праводзіць пікеты ў месцах, дзе ёсць выбаршчыкі

Кандыдаты ад АГП звярнуліся ў гарвыканкам па дазвол правесці пікеты ў тых месцах, дзе гэта мае хоць нейкі сэнс. У адпісках, падпісаных намеснікам старшыні гарвыканкама Сенчанковай І.П., было указана, што месцы для агітацыі вызначаныя, таму пікеты ў другіх месцах не дазваляюцца.

На заключным этапе выбарчай кампаніі асабовы склад органаў унутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы

19.04.2010 На заключным этапе выбарчай кампаніі асабовы склад органаў унутраных спраў пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы

З 19 красавіка і да завяршэння кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў асабовы склад органаў унутраных спраў Беларусі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

19.04.2010 Віцебшчына: Буфеты да выбараў гатовыя

А вось выпіць за здароўе “свайго” кандыдата будзе на выбарчых участках праблематычна. У 14 раёнах вобласці па рашэнні мясцовых органаў улады спіртнога ў продажы на ўчастках для галасавання зусім не будзе. Ва ўсіх астатніх 7 раёнах забаронена рэалізацыя пладова-ягадных вінаў.

19.04.2010 Смалявічы: Выбаршчыкаў адпалохваюць “заробкам ад апазіцыі”

У прыватнасці, Уладзімір Лютко заявіў, што Скачкоў з'яўляецца сябрам партыі Беларускі народны фронт, атрымлівае заробак у апазіцыі і ездзіць адпачываць за мяжу за грошы апазіцыі. І таму галасаваць за кандыдатуру Скачкова на выбарах не трэба.

Баранавічы: Праўладныя кандыдаты ігнаруюць рашэнне выканкаму

19.04.2010 Баранавічы: Праўладныя кандыдаты ігнаруюць рашэнне выканкаму

Кандыдаты ў дэпутаты Сяргей Наўроцкі, Юрый Грамакоўскі і Мікалай Шырко парушаюць рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010г. № 379 аб месцах для агітацыі.

19.04.2010 Бабруйск: На кандыдата ад БХД няправільна склалі пратакол і пагражалі паўплываць на вучобу

Малады кандыдат ад БХД, карэспандэнт газеты “Бабруйскі кур’ер” Яўген Васьковіч прысутнічаў на хакейным матчы “Беларусь-ЗША”, які праходзіў учора ў “Бабруйск-Арэне”. Пад час гульні маладзён дастаў бел-чырвона-белы сцяг і размахваў ім.

19.04.2010 Полацк: На сустрэчы з кандыдатамі выбаршчыкі не прыходзяць

Сябры гарадской камісіі заўважаюць, што такой нізкай актыўнасці выбаршчыкаў ніколі на іх памяці не было. На абвешчаныя сустрэчы прыходзяць у лепшым выпадку некалькі чалавек. Ёсць выпадкі, калі на сустрэчу з кандыдатам не прыйшоў ніхто.

19.04.2010 Глыбокае: Улёткі за праўладнага кандыдата прыходзяць па пошце

Улёткі некаторых уладных кандыдатаў выбаршчыкам дастаўляе разам з газетамі мясцовае паштовае аддзяленне. Такі факт, у прыватнасці, зарэгістраваны ў вёсцы Дзеркаўшчына (Дзеркаўшчынская выбарчая акруга № 17), дзе пошта данесла ў кожны дом улёткі аднаго з трох кандыдатаў -- спадара Леаніда Барылы.

19.04.2010 Баранавічы: Сябра Партыі БНФ выходзіць са складу ўчастковай камісіі

Адзіны ў Баранавічах сябра ўчастковай камісіі ад Партыі БНФ Алесь Грыцавец 17 красавіка напісаў заяву аб выхадзе са складу камісіі. Па ягонай акрузе, як і па абсалютнай большасці ў Баранавічах, выбары будуць безальтэрнатыўнымі і без кандыдатаў ад дэмакратычных партый і арганізацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства