Навіны за Студзень 2013
24.01.2013 За фатаграфаванне з партрэтам Бяляцкага аштрафавалі і ў Наваполацку
Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы.
24.01.2013 Еўрадэпутат звярнуўся ў МЗС Беларусі з просьбай сустрэцца з палітвязнямі
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які з'явіўся ініцыятарам кампаніі салідарнасці з двума палітычнымі вязьнямі - лідэрам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 г. Мікалаем Статкевічам - звярнуўся да Міністэрства замежных спраў з просьбай сустрэцца з імі ў месцах зняволення.
24.01.2013 Рыгор Кастусёў патрабуе перайменаванне станцыю метро "Плошча Леніна" - на "Плошчу Незалежнасці"
Рашэнне перайменаваць станцыю метро “Плошча Леніна” ў станцыю “Плошча Незалежнасці” адмысловая камісія пры Мінгарвыканкаме прыняла яшчэ ў 2010 годзе. Аднак пазней гэта самая камісія сваё рашэнне адмяніла, спаслаўшыся, што паступілі скаргі ад жыхароў горада.
24.01.2013 Другі год Святлана Вяргечык патрабуе прыцягнуць да адказнасці міліцыянта, які збіваў яе
Адказы міліцыі, пракуратуры і Следчага камітэта зводзяцца да фармальных адпісак і фармулёўкі "ў дзеяннях супрацоўніка ўнутраных органаў няма складу злачынства".
24.01.2013 Магілёўскае КДБ не вярнула відэакамеру Зміцеру Салаўёву, канфіскаваную пасля падзеяў Плошчы
У сваім апошнім адказе яму параілі шукаць яе ў Менскім следчым камітэце. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў такім стаўленнем спецслужб да вяртання сваёй уласнасці проста абураны.
24.01.2013 Маці Андрэя Гайдукова хвалюе абмежаваны доступ адваката да сына
"Важна, каб адвакат мог проста сустрэцца і паразмаўляць з затрыманым, пракансультаваць яго ў нечым, пацікавіцца станам здароўя. Прысутнасці падчас следчых дзеянняў – мала. А іншых сустрэч амаль не дазваляюць: дакладней, дазвол даюць, але магчымасці няма – маўляў, няма вольных памяшканняў у СІЗА КДБ".
24.01.2013 У Наваполацку ў 14 гадзін будзе суд за здымкі з партрэтам Бяляцкага
Актывістам Яўгену Парчынскаму і Сяргею Малашонку паведамілі, што супраць іх інцыяваная адміністрацыйная справа за несанкцыянаваную акцыю. Доказам правапарушэння для мясцовай міліцыі сталі фотаздымкі, размешчаныя на шэрагу незалежных сайтах. У Наваполацку паўтараецца сітуацыя з судом над гарадзенскімі праваабаронцамі.
24.01.2013 У Бабруйску запрацуе “Народны універсітэт”
З 24 студзеня ў Бабруйску па ініцыятыве мясцовай Рады дэмакратычных сіл пачынае сваю працу “Народны універсітэт”. Першыя заняткі будуць прысвечаныя афіцыйным гербу і сцягу, расказаў старшыня сацыял-дэмакратаў Юры Грынявецкі.
24.01.2013 У Оршы завяршылася гучная справа па педафіліі. Суд стаў на бок аршанскай грамадскасці
Судовы працэс пацвердзіў тое, пра што неаднаразова казала аршанская грамадскасць - у мікрараёне «Задняпроўе», побач з СШ № 20 доўгія гады існавала дзіцячая порнастудыі, якая пакрывалася нейкімі высокапастаўленымі службовымі асобамі.
24.01.2013 «Барысаўскія навіны» райвыканкам не лічыць сродкам масавай інфармацыі
Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з патрабаваннем прадаставіць на выканкамаўскім сайце праўдзівую інфармацыю аб усіх СМІ рэгіёну. Справа ў тым, што на сайце Барысаўскага райвыканкама ў рубрыцы «СМІ» не прадастаўлена інфармацыя аб незалежнай газеце «Барысаўскія навіны».
24.01.2013 Беларусы патрабуюць пайсці на сустрэчу ЕС у пытанні спрашчэння візавага рэжыму
Грамадзяне Беларусі пачалі збор подпісаў пад петыцыяй да беларускіх уладаў з патрабаваннем пачаць перамовы з Еўрапейскім Саюзам па пытанні спрашчэння візавага рэжыму.
24.01.2013 “Вянец кар’еры” былога палітвязня Сяргея Марцалева
Грамадскага актывіста Сяргея Марцалева міліцыя прымушае ўладкавацца грузчыкам. Ён быў асуджаны за ўдзел у Плошчы 2010 года да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў Марцалеў кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
24.01.2013 Удзельніку акцыі салідарнасці з Бяляцкім пагражалі дастаўкай на допыт, а затым затрымалі (дапоўнена)
Актывіст аргкамітэту Партыі БХД Сяргей Малашонак раніцай пайшоў на пошту, каб адправіць скаргу кіраўніку гарадзкой міліцыі на дзеянні ягоных падначаленых. На зваротным шляху яго затрымалі каля ўласнага пад’езду. Зараз Сяргей знаходзіцца ў Наваполацкай міліцыі.
24.01.2013 Баранавічы: гарадскі аддзел культуры не даў памяшкання для дыктоўкі 2 лютага
Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшкання гарадской бібліятэкі для дыктоўкі 2 лютага, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Вось ужо 3-ці год запар гарадскія ўлады ігнаруюць просьбу сяброў ТБМ аб выдзяленні памяшкання для правядзення дыктоўкі па беларускай мове.
23.01.2013 Алесь Бяляцкі. “Зацемкі з няволі”
Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі ў сьнежні 2012 – студзені 2013.
2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень