Навіны на тэму: свабода слова
20.10.2016 Суд аштрафаваў распаўсюдніка ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарах
На 840 рублёў аштрафаваны сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы падчас распаўсюду ўлётак пра фальсіфікацыі на выбарчай акрузе Юрася Губарэвіча.
20.10.2016 Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова звярнулася ў ААН
Журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
18.10.2016 Суд па справе Пальчыса: праваабаронцы абскарджваюць закрытасць працэсу
Фактычна, супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўваюць памяшканне суда, узялі на сябе функцыіі суддзі, паколькі толькі ён можа абвясціць, што суд адбываецца ў закрытым рэжыме.
18.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
На мінулым тыдні ў Беларусі завяршыліся дзве гучныя судовыя справы. Гэта справы затрыманай у мінскім аэрапорце расіянкі Марыі Рымар і ўдзельніка акцыі “Крытычная маса” Дзмітрыя Паліенкі.
14.10.2016 Журналіст рэчыцкай газеты страціў працу пасля канцэрта Вольскага
Былы журналіст рэчыцкай газеты «Дняпровец» Андрэй Мядзведзеў распавёў на Facebook пра абставіны свайго звальнення. Ён заяўляе, што быў звольнены з палітычных матываў.
14.10.2016 Cуд над блогерам Эдуардам Пальчысам працягнецца ў панядзелак
Праваабаронцы адзначаюць, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.
13.10.2016 Стэфановіч звярнуўся да Давыдзькі з нагоды матэрыяла “Зоны Х”
Праваабаронца ў чарговы раз просіць старшыню Белтэлерадыёкампаніі прыняць захады па прадухіленні праяваў знявагі да любой нацыянальнасці на ўсіх падначаленых яму інфармацыйных рэсурсах.
11.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда распавядае пра намаганні праваабаронцаў у барацьбе з вышэйшай мерай пакарання.
04.10.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі з цягам часу становіцца ўсё больш небяспечнай. Апошнія падзеі, такія як падзенне корпуса рэактара, некалькі смерцяў рабочых падчас працы, а таксама сістэматычныя парушэнні тэхнікі бяспекі на будоўлі, выклікаюць пытанні наконт мэтазгоднасці яе будаўніцтва.
27.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Каардынатар праваабарончай місіі ў Брэсце ў падтрымку ўцекачоў Аляксей Казлюк распавядае пра асноўныя мэты місіі і накірункі яе дзейнасці, а таксама пра тых людзей, якія шукаюць прытулак у Польшчы, але па невядомых прычынах атрымліваюць адмову.
20.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
На наступны дзень пасля асноўнага дня галасавання стала вядома пра знікненне назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару” Леаніда Кулакова і Маі Навумавай.
14.09.2016 Перад зваротам у ААН фрылансер напісала генпракурору
Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні Гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.
13.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць, чаму парламенцкая выбарчая кампанія ў чарговы раз засталася далёкай ад міжнародных стандартаў.
09.09.2016 Human Rights Watch заклікае генпракурора Беларусі не выдаваць Чары Анамурадава Туркменістану
Рашэнне па пытанні аб экстрадыцыі затрыманага ў Беларусі туркменскага дысідэнта Чары Анамурадава генпракуратура мусіць агучыць у другой дэкадзе верасня.
06.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Напярэдадні парламенцкіх выбараў супрацоўнікі міліцыі тэлефануюць актывістам, каб правесці прафілактычныя гутаркі; “Чаc выбараў”: Абмяркоўваем асаблівасці падліку галасоў падчас выбараў у Беларусі.