Навіны за 12 лютага 2010

Антон Астаповіч: Заканадаўства па ахове помнікаў не працуе

12.02.2010 Антон Астаповіч: Заканадаўства па ахове помнікаў не працуе

Генеральная пракуратура днямі пераадрасавала ў пракуратуру Брэсцкай вобласці зварот старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры дзеля прадухілення зносу будынкаў у цэнтры Брэста, прызнаных гістарычнымі каштоўнасцямі.

12.02.2010 У тэрытарыяльных камісіях Віцебшчыны 4 грамадзяніны Расіі

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій з 1986 сяброў камісій з расійскім грамадзянствам уключаныя ў іх 4 чалавекі.

У Гомелі журналістаў не пусцілі ў суд

12.02.2010 У Гомелі журналістаў не пусцілі ў суд

11 лютага карэспандэнту недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН Анатолю Гатоўчыцу і незалежнаму журналісту Алегу Ражкову не дазволілі ўвайсці ў памяшканне суда Савецкага раёна Гомеля з-за наяўнасці пры іх тэле- і фотаапаратуры. Інцыдэнт здарыўся перад пачаткам адкрытага судовага паседжання па справе прызыўніка Яўгена Якавенкі, які нібыта ўхіляўся ад службы ў войску.

12.02.2010 Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў

Беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі альтэрнатыўны дзяржаўнаму даклад пра стан з правамі чалавека ў Беларусі. Гэты дакумент ужо дасланы ў адпаведную структуру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Рэспубліка Беларусь першы раз за апошнія дзесяць год рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання нашай краінай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Цэлае дзесяцігоддзе такі даклад рыхтавалі выключна праваабаронцы.

У Мінску вызначаны месцы, забароненыя для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты гарсавета

12.02.2010 У Мінску вызначаны месцы, забароненыя для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты гарсавета

Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў сталіцы ў час збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты, прыняць меры па недапушчэнню правядзення пікетавання для збору подпісаў выбаршчыкаў у забароненых месцах.

12.02.2010 Саюз беларускіх пісьменьнікаў не здаецца

78 сяброў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, якія працуюць у бюджэтных установах, апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Адміністрацыя паставіла перад імі катэгарычную ўмову: калі ня будзе заявы аб выхадзе з СБП, давядзецца пісаць заяву аб звальненьні.

12.02.2010 Першы этап выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў прайшоў добра, лічыць Ярмошына

Першы этап выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі прайшоў вельмі добра. Такую думку выказала сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая праводзіць семінар-нараду ў Магілёве.

12.02.2010 Барысаўскі раён: Сельсавецкая галоснасць…

Мікалай Петрушэнка два тыдні тэлефанаваў у сельскую тэрытарыяльную камісію, але тэлефон маўчаў, або трубку бралі людзі некампетэнтныя, нягледзячы на тое, што адзін з сяброў выбарчай камісіі павінен быў, па ідэі, увесь час знаходзіцца каля тэлефона

Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі

12.02.2010 Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі

Напачатку лютага Беларусь наведала вядомая ў свеце змагарка за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане праваабаронца Тамара Чыкунова. Пад час сустрэчы з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Тамара Чыкунова распавяла аб тых праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца пад час адстойвання права на жыццё для кожнага чалавека. Кіраўніца арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” выказала таксама сваю занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі і паведаміла пра жаданне са свайго боку паспрыяць яго канчатковай адмене.

12.02.2010 Гомель: Сябра акруговай камісіі паскардзіўся старшыні ЦВК на недэмакратычнае абранне кіраўніцтва камісіі

Сябра акруговай выбарчай камісіі Уладзімірскай акругі № 11 па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў Леанід Судаленка звярнуўся з асабістым меркаваннем да старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай наконт недэмакратычнага выбрання старшыні камісіі, намесніка і сакратара.

У панядзелак – працяг суду на Алегам Сурганам

12.02.2010 У панядзелак – працяг суду на Алегам Сурганам

Стала вядомая дата новага паседжання Кастрычніцкага суду Віцебска па справе актывіста БХД Алега Сургана. Суд адбудзецца ў панядзелак, 15 лютага, пачатак у 14.30. Гэта будзе ўжо чацвертае судовае паседжанне па гэтай справе.

12.02.2010 Светлагорск: Інфармацыя аб выбарах – толькі па падпісцы

У Светлагорскім раёне афіцыйную інфармацыю аб падрыхтоўцы выбараў у мясцовыя Саветы друкуюць у газетах, якія распаўсюджваюцца толькі па падпісцы.

12.02.2010 Магілёўскі гарадскі ідэалагічны актыў зоймецца “ідэалагізацыяй” выбараў

Пакладзены пачатак праекту “Краіна напярэдадні выбараў”, які арганізаваны аддзеламі ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкама, гарадскога інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра і ГА “БРСМ”.

12.02.2010 У барысаўскіх акруговых камісіях абыйшліся без апазіцыянераў

Сярод сяброў васьмі акруговых камісій, якія будуць працаваць на тэрыторыі Барысаўскага раёна ў акругах №№25-32, няма ніводнага прадстаўніка дэмакратычнай апазіцыі.

2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства