Навіны за 29 сакавіка 2011
29.03.2011 Прысуд Мікіту Ліхавіду: 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Пазбаўленне волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму – такі прысуд Мікіту Ліхавіду агучаны ў судзе Партызанскага раёна Менска. Праваабаронцы настойваюць на тым, што ў судзе не было ні доказаў віны асуджанага, ні доказаў таго, што 19 снежня на плошчы Незалежнасці мелі месца масавыя беспарадкі.
29.03.2011 Зняволеныя анархісты знаёмяцца з матэрыяламі справы
Зняволеныя актывісты анархісцкага руху Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч знаёмяцца з матэрыяламі справы. Тэрмін азнаямлення скончыцца 12 красавіка, затым справу перададуць у суд.
29.03.2011 Маладэчна. Арганізатар датэрміновага галасавання адпраўлены “ў адстаўку”
Стала вядома, што на маладэчанскім СП "Мінскі мэблевы цэнтр” змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі. Як сцвярджаюць кампетэнтныя асобы, гэта было наступствам выбарчай кампаніі. Галоўны ідэолаг ММЦ спадар Цюракін М.А. стаў вядомым пасля таго, як арганізаваў на прадпрыемстве датэрміновае галасаванне супрацоўнікаў са строгай справаздачнасцю.
29.03.2011 Сіхем Бэн Седрын: "Я б хацела сказаць некалькі словаў пра Беларусь" (відэа)
Відэавыступ Сіхем Бэн Седрын (Sihem Bensedrine), Спікера Нацыянальнага Савета за асноўныя свабоды ў Тунісе (CNLT), у падтрымку Віцэ-прэзідэнта FIDH і Старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. А таксама тэкст рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі, прынятай 18 сакавіка на міжнароднай канферэнцыі “Пераход да дэмакратыі у Тунісе” (17-20 сакавіка 2011 года).
29.03.2011 АБСЕ спыніла працу ў Мінску
З будынка АБСЕ ў Мінску знялі ўсе шыльды. Зараз з памяшкання вывозіцца мэбля. Офіс мусіць скончыць сваю працу да 31-га сакавіка.
29.03.2011 «Аўтарадыё» застаецца закрытым
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі 29 сакавіка пакінуў у сіле рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні аб спыненні вяшчання «Аўтарадыё». Такім чынам, суддзя Дзмітрый Аляксандраў не задаволіў іск радыёстанцыі да камісіі і адмяніў ранейшае рашэнне ВГС.
29.03.2011 У Барысаве збіраюць подпісы ў абарону палітвязняў
Ініцыятыва сыходзіць ад жыхароў мікрараёнаў Дымкі і Максімаўка. «Шмат хто з нас, простых людзей названых вышэй мікрараёнаў, добра ведаюць Уладзіміра Някляева. Ён, заступіўся за нас, выйшаў з канкрэтнымі патрабаваннямі да мясцовых уладаў Барысава і Барысаўскага раёна аб навядзенні парадку з падтаплення нашых дамоў і прысядзібных участкаў ". Але не толькі ў падтрымку экс-кандыдата Уладзіміра Някляева выступаюць неабыякавыя барысаўчане.
29.03.2011 Уладзімір Няпомняшчых скардзіцца ў абласны суд на затрыманне ў Дзень Волі
У скарзе ў абласны суд грамадзянін даводзіць, што ён не парушаў грамадскі парадак і рашэнне аб прыцягненні яго да адміністратыўнага арышту было незаконным.
29.03.2011 Затрыманы актывіст АГП Аляксандар Жукаў
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Жукаў цяпер знаходзіцца ў галоўным упраўленьні аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, што ў Менску на вуліцы Розы Люксэмбург. Забралі яго туды з працы.
29.03.2011 Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі
Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.
29.03.2011 КДБ дома ў Пачобута
У гарадзенскай кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут, знаходзяцца супрацоўнікі КДБ. Яны праводзяць сьледчыя дзеяньні. Пра гэта паведаміў яго калега па Саюзе палякаў журналіст Ігар Банцар.
29.03.2011 Праваабаронца скардзіцца ў гарадскі суд на КДБ
Сяргей Гоўша просіць суд прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу. Падчас допыту ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня оперупаўнаважаныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. адмовілі праваабаронцу у задавальненні хадайніцтва аб допуску да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці яго прадстаўніка кваліфікаванага юрыста Пятровіча К. І., чым парушылі арт. 62 Канстытуцыі.
29.03.2011 Маёр КДБ, які эміграваў: План «Плошча» распрацоўвалі ў ААЦ пад асабістым кіраўніцтвам Лукашэнкі
Былы супрацоўнік КДБ, які пасля прэзідэнцкай кампаніі 2006-га апынуўся ў эміграцыі, лічыць, што ўся апошняя прэзідэнцкая кампанія 2010-га — суцэльная правакацыя.
29.03.2011 «Аўтарадыё» зноў судзіцца. Пакуль прайграе
28 сакавіка ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся паўторны разгляд скаргаў «Аўтарадыё» ў новым складзе суду. 9 сакавіка суд прызнаў папярэджаньне, вынесенае Мінінфармам «Аўтарадыё», несапраўдным, а рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні адключыць перадатчык — незаконным. Але праз тыдзень касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду адмяніла тое рашэньне, і справа перададзеная на новы разгляд у іншым складзе суду.
29.03.2011 Новы рапарт Amnesty International аб сьмяротных прысудах у сьвеце
У сьвеце памяншаецца лічба выкананых сьмяротных прысудаў, заяўляюць экспэрты зь міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Арганізацыя распаўсюдзіла адмысловы рапарт на гэтую тэму.
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень