Навіны за 13 чэрвеня 2013
13.06.2013 Рада па правах чалавека ААН падоўжыла дзеянне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі
13 чэрвеня Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" зрабілі сумесную заяву з нагоды падаўжэння Радай па правах чалавека ААН мандата спецдакладчыка па Беларусі.
13.06.2013 Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні (дадаліся фота!)
“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” бяруць удзел у працы V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Мадрыдзе 12-15 чэрвеня.
13.06.2013 Брэст: улады лічаць, што ўшчыльненне цэнтра горада не датычцць інтарэсаў людзей
Брэсцкі аблвыканкам адрэагаваў на пратэсты жыхароў вуліцы Карбышава ў абласным цэнтры, якія не задаволеныя планамі пабудаваць на агульнай дваровай тэрыторыі яшчэ адзін сяміпавярховы будынак.
13.06.2013 Павел Левінаў патрабуе, каб Гайдукову змянілі меру стрымання
Віцебскі праваабаронца звярнуўся з такім патрабаваннем да суддзі абласнога суду Галіны Урбановіч, якая вядзе працэс па "шпіёнскай справе". Таксама Павел Левінаў напісаў скаргу ў Следчы камітэт і паведаміў пра ўсе заўважаныя ім парушэнні старшыні абласнога суду Мікалаю Хамічонку.
13.06.2013 Справу аб паклёпе на БСДП разгледзіць касацыйная інстанцыя
Кіраўніцтва БСДП і сябар партыі Мікалай Залозны падалі касацыйныя скаргі ў Магілёўскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва. Сацыял-дэмакраты хочуць, каб рашэнне раённага суда было адменена і справа была накіравана на новы разгляд.
13.06.2013 Падазраваны ў жорсткім забойстве гомельскай студэнткі папрасіў прабачэння
Малады чалавек не знайшоў ніводнага слова ў сваё апраўданне. У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд рэзананснай крымінальнай справы.
13.06.2013 Віцебск. Другі дзень закрытага суду над «шпіёнам» Гайдуковым
Паводле зьвестак зь Віцебскага абласнога суду, дзе другі дзень судзяць наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, у судовай залі яго трымаюць у жалезнай клетцы.
13.06.2013 Літва хоча дыскусіі пра Беларускую АЭС
Літоўскі міністар па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя адкідае абвінавачваньні з боку беларускіх чыноўнікаў аб тым, што Літва ігнаруе прапанову правесьці адкрытыя спрэчкі аб будоўлі паблізу літоўскай мяжы Беларускай АЭС.
13.06.2013 У Гродне вынесены смяротны прысуд 23-гадоваму хлопцу
Гродзенскі абласны суд прызнаў абвінавачанага вінаватым па чатырох артыкулах: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, крадзёж, здзек над трупамі, крадзё ж асабістых дакументаў.
13.06.2013 Спецдакладчыку ААН па Беларусі Міклашу Харашці працягнулі мандат
13 чэрвеня падчас працы 23-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць у Жэневе, адбылося галасаванне аб падаўжэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. За рэзалюцыю, якая змяшчае прапанову падоўжыць мандат Міклашу Харашці, аддалі свае галасы дэлегацыі 26 краін, супраць выступілі 3, 18 - устрымаліся.
13.06.2013 У Жэневе сёння пройдзе галасаванне па мандаце беларускага дакладчыка ААН
На 13 чэрвеня запланаванае галасаванне наконт працягу або спынення мандата спецдакладчыка ААН Міклаша Харашці
13.06.2013 На арганізатара Мілавідскага фэсту склалі пратакол
Грамадскі актывіст з Баранавічаў Віктар Сырыца 12 чэрвеня быў афіцыйна запрошаны ў Баранавіцкі РАУС як адзін з арганізатараў правядзення Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў паўстання 1863 года. Супрацоўнік міліцыі паведаміў, што грамадскі актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.
13.06.2013 І штрафы не аспрэчылі, і на працэс Гайдукова не трапілі
Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і страшыня віцебскай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў прыйшлі на разгляд сваіх касацыйных скаргаў у Віцебскі абласны суд. Далей першага паверха іх не пусцілі, бо там пачынаўся закрыты працэс над Андэем Гайдуковым. У задавальненні скаргаў актывістам адмовілі і праз нейкіх 15 хвілін выставілі за дзверы.
13.06.2013 Жыхару Гомеля могуць вынесці смяротнае пакаранне за забойства студэнткі
12 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе працягнулася судовае паседжанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага жыхара абласнога цэнтру, які абвінавачваецца ў забойстве студэнткі ГДУ ім.Ф.Скарыны Наталлі Емельянчыкавай. Прысуд будзе абвешчаны 14 чэрвеня ў 10.00.
13.06.2013 Мікалай Уласевіч накіраваў шостую скаргу ў Вярхоўны суд
Справа датычыць яшчэ выбарчай кампаніі 2012 года, калі Уласевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Тады супраць яго была сфабрыкаваная адміністрацыйная справа паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях – «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».
2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень