Навіны за 21 жніўня 2008

21.08.2008 Наваградак: Выканкам апраўдваецца за затрыманне Юрыя Істоміна

Гэта ўжо сам па сабе унікальны факт: на Гарадзеншчыне ўлады яшчэ ніколі такім чынам не рэагавалі на матэрыялы ў Інтэрнэце.

21.08.2008 Гародня: Назіральнікаў ад СНД знайсці немагчыма

Гарадзенскія назіральнікі і журналісты ўжо тыдзень высвятляюць месца знаходжання назіральнікаў ад СНД, якія прыехалі абласны цэнтр.

21.08.2008 Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ свядома ўтойваюць месцы працы сябраў камісій

Друкуючы спісы членаў камісій, дзяржаўныя выданні не даюць інфармацыю, хто і дзе з сябраў камісій працуе. Не даюць такую інфармацыю назіральнікам і ў выканкаме.

21.08.2008 Баранавічы: Ад назіральніка хаваюць нават час паседжання камісіі

Старшыня акруговай камісіі пазбаўляе назіральніка магчымасці ўвогуле ажыццяўляць сваю дзейнасць у час перадвыбарчай кампаніі.

21.08.2008 Гарадок: Склад участковых камісій невядомы ні выбаршчыкам, ні акруговай камісіі

Поўны склад створаных участковых выбарчых камісій у Гарадокскім раёне не даведзены ва ўстаноўлены выбарчым заканадаўствам тэрмін не толькі да выбаршчыкаў, але і да сябраў акруговай выбарчай камісіі.

21.08.2008 Распаўсюдніка «Товарища» аднавілі на працы

Дырэкцыя гомельскага заводу «Электраапаратура» без суду аднавіла на працы актывіста ПКБ, падпісчыка газэты «Товарищ» Васіля Мамкіна.

Спроба здабыць інфармацыю трактуецца як «дэстабілізацыя абстаноўкі»?

21.08.2008 Спроба здабыць інфармацыю трактуецца як «дэстабілізацыя абстаноўкі»?

Газеце «Ганцавіцкі час» не далі інфармацыі аб выніках фармавання ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Начальнік аддзела ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Лідзія Занько 20 жніўня адмовілася размаўляць з намеснікам галоўнага рэдактара незалежнага тыднёвіка Пятром Гузаеўскім, нават не выслухаўшы пытання журналіста, але параіўшы напісаць пісьмовы запыт.

21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе

Сёння ў судзе Кобрынскага раёна працягнулася слуханне справы сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха да Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”.

21.08.2008 Барысаў: Ярмошина не ўгледзела парушэнні заканадаўства ў дзеяннях выканкамаўскай газеты

Яшчэ 6 жніўня газета "Адзінства", заснавальнікам якой з'яўляецца Барысаўскі райвыканкам, апублікавала артыкул палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Жукоўскага "Крануты ўвагай", у якой утрымоўваўся заклік "аддаць свае галасы за годнага, нястомнага працаўніка, уважлівага і клапатлівага чалавека", якім аўтар матэрыяла лічыць дзеючага дэпутата Віктара Гумінскага.

21.08.2008 Магілёў: Члены акруговай выбарчай камісіі прапанавалі людзям адмовіцца ад подпісаў за незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты

Акруговая выбарчая камісія №87 прыдумала спосаб, як зняць з выбарчай дыстанцыі прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Таццяну Шамбалаву.

21.08.2008 А.Бондар: Я буду дамагацца амністыі для ўсіх фігурантаў “справы 14-ці”

Аляксей Бондар, асуджаны па “справе 14-ці” да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання для адбыцця тэрміну ў спецыяльныя установы, з нагоды вызвалення Андрэя Кіма заявіў, што цяпер ён будзе дамагацца амністыі для ўсіх пакараных за студзеньскія акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.

21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"

20 жніўня паседжаньне суду па справе кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС Аляксандра Меха цягнулася менш за 5 хвілін. Судзьдзя перанёс паседжаньне на заўтра і запатрабаваў з акруговай выбарчай камсіі дакумэнты, якія тычацца асобы Аляксандра Меха.

21.08.2008 Магілёў: Фінансавая міліцыя актывізавалася

Сёння на працу да жонкі прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Аляксея Паўлоўскага Галіны Паўлоскай прыйшлі супрацоўнікі органаў фінансавых раследванняў КДК. Яны прыйлі не адны, а адразу з панятымі, і ўручылі пад роспіс патрабаваннне аб тым, каб яна прадаставіла дэкларацыю аб сваіх падатках да 29 жніўня.

21.08.2008 Гародня: Мэр горада - сярод прэтэндэнтаў у дэпутаты

Да ўчарашняга дня ўлада хавала той факт, што на выбары пойдзе старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандр Антоненка. Як стала вядома, яго вылучыў працоўны калектыў чацвёртай бальніцы. Ідзе мэр Гародні па Занёманскай выбарчай акрузе № 49. Назіральнікі лічаць гэта невыпадковым, бо па гэтай акрузе на Гарадзеншчыне вылучаецца найбольш апазіцыйных кандыдатаў – БНФавец Вадзім Саранчукоў ад АДС, палітвязень Аляксандар Васіл’еў і былы дэпутат гарсавета Сяргей Кузмянок.

21.08.2008 Светлагорск: “Ціхая” кампанія без роднай мовы"

За першы месяц выбарчай кампаніі абласная газета “Гомельская праўда” зрабіла 10 публікацыяў па тэме выбараў. 2 з іх – афіцыйныя дакументы, а 8 – матэрыялы тлумачальнага характару: інтэрв’ю, артыкулы, нататкі, а яшчэ – крытыка ў адрас магчымых апазіцыйных кандыдатаў. Аб гэтым паведаміў В. Болбас, сябра Партыі БНФ. Заснавальнікамі такіх газет, як “Гомельская праўда”, з’яўляюцца абласны Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт вобласці.

2024: Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства