Навіны за 17 верасьня 2008

17.09.2008 Газета “Бабруйскае жыццё” занялася “антыпіярам”

Матэрыял пад рубрыкай “Выбары-2008” і назвай “На ровном месте создаст ухабы” распавядае пра кандыдата ў дэпутаты па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 Уладзіміра Сямашку, фермера і сябра АГП.

17.09.2008 Бабруйск: Вынесены папярэджанні Фёдару Варонічу і Уладзіміру Сямешку

Двум дэмакратычным кандыдатам, што ідуць па Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 78, рашэннем акруговай камісіі вынесены папярэджанні.

17.09.2008 Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў

Юрыст і праваабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе шэраг зваротаў Гарадзенскага абласнога камітэту дзяржбясьпекі ў суд з мэтай прызнаньня канфіскаваных друкаваных выданьняў экстрэмісцкімі:

17.09.2008 Пінск: “Паляванне” на актывістаў падчас візіту Лукашэнкі

Перад візітам мясцовыя міліцыянты пачалі паляванне на мясцовых актывістаў апазіцыі. А звычайных грамадзян нават блізка не падпускалі да месца у якім знаходзіўся А Лукашэнка.

17.09.2008 Гародня: Роўнымі ўмовамі і не пахне

Як паведаміў кандыдат у дэпутаты ад АДС па Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 Віктар Падчыненкаў, яму патэлефанавалі выбаршчыки і далі звесткі, што ў інтэрнаце ТЭЦ-2 адбудзецца незаяўленая сустрэча з яго апанентам ад улады Мікалаем Гарбачонкам. Калі Віктар Падчыненкаў прыйшоў на гэтую сустрэчу то сябры акруговай камісіі сказалі, што ніякой сустрэчы не будзе. Але тут нечакана з’явіўся сам Гарбачонак. Убачыўшы канкурэнта ад апазіцыі ён разыграў з сябрамі камісіі сцэну, нібыта падаваў заяўку на сустрэчу але нехта яе не данёс і паспяшаўся з’ехаць, пакінуўшы прыйшоўшых на сустрэчу выбаршчыкаў.

Гародня: Плакаты апазіцыйных кандыдатаў заклейваюцца

17.09.2008 Гародня: Плакаты апазіцыйных кандыдатаў заклейваюцца

У Гародні вызначаныя месцы, дзе кандыдаты ў дэпутаты могуць расклейваць сваю плакатную прадукцыю. Але чамусьці менавіта плакаты апазіцыйных кандыдатаў сталі заклейвацца іншымі, не маючымі дачынення да выбараў, плакатамі. Так, плакаты кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49 заклейваюць плакатамі з запрашэннем на канцэрт Ухцінскага.

17.09.2008 Гародня: кожная вахцёрка можа кіраваць выбарчым працэсам

Сёння, 17 кастрычніка, актывіст гарадской арганізацыі АГП Алег Калінкоў развешваў па пад’ездах і на дошках аб’яваў абвесткі пра тое, што ўвечары павінна адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Яраславам Раманчуком.

17.09.2008 КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай

Начальнік упраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці І.П.Сяргеенка “ў інтарэсах дзяржавы” зьвяртаецца ў суд з заявай аб прызнаньні канфіскаванага супрацоўнікамі РАУС Іўеўскага раёну ў жніўні нумару незарэгістраванага выданьня “Свабода” № 127 (14-27.08.2008) экстрэміcцкім.

17.09.2008 Магілёў: вынесена папярэджанне кандыдату Сяргею Гваю

16 верасня акруговая выбарчая камісія па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85 вынесла папярэджванне кандыдату ў дэпутаты Сяргею Гваю. Нагодай для такога рашэння стаў змест улёткі кандыдата ў дэпутаты, у якім камісія ўгледзела паклёп і абразу дзеючых дэпутатаў.

17.09.2008 Як супрацьстаяць ціску КДБ. Практычныя парады

У апошні час у Беларусі пачасціліся выпадкі ціску супрацоўнікаў КДБ на маладых актывістаў НДА. Яны тэлефануюць на мабільныя тэлефоны і прапаноўваюць сустрэцца і пагаварыць, выклікаюць у дэканат і там схіляюць да супрацоўніцтва і прадастаўлення ім інфармацыі аб замежных паездках або пра дзейнасць арганізацый і паплечніках. Усе гэтыя дзеянні суправаджаюцца пагрозамі і псіхалагічным ціскам.

17.09.2008 Збітыя ў Мінску спецназам апазіцыянеры пададуць скаргі ў пракуратуру

Пацярпелыя падчас разгону акцыі салідарнасці ў Мінску 16 верасня апазіцыянеры маюць намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуры.

17.09.2008 “Рэкорды” Гарадзеншчыны: з 13 акругаў 6 -- безальтэрнатыўныя

Гарадзеншчына з’яўляецца своеасаблівым “рэкардсменам” па акругах, дзе выбары пройдуць без выбару. Па ўсёй краіне безальтэрнатыўных акругаў на сённяшні дзень – 14, што складае 15 % ад іх агульнай колькасці.

17.09.2008 Берасце: У паводзінах п’янага хулігана арганізатары выбараў не знайшлі парушэньня выбарчага заканадаўства

Адміністрацыя Маскоўскага района горада Берасця спыніла адміністрацыйную справу аб парушэнні выбарчага заканадаўства па звароту спадарыні В. Вакуленка.

В. Вакуленка 16 жніўня збірала подпісы за кандыдата на выбары ў Палату прадстаўнікоў НС РБ ад партыі БНФ З. Шыманскага на аўтобусным прыпынку МОПРА. На месца збору подпісаў былі выстаўлены перадвыбарчыя плакаты, якія пачаў пінаць нагамі падыйшоўшы пьяны А.Смалянінаў. Пры гэтых хуліганскіх паводзінах грамадзянін нецэнзурна лаяўся.

17.09.2008 Берасце: Выбарчыя участкі не падрыхтаваныя да выбараў

Адсутнасць наглядных агітацыйных матэрыялаў на некаторых выбарчых участках горада Берасця сведчыць пра непадрыхтаванасць камісій да выбараў.

17.09.2008 Інфармацыйны цэнтр ЦВК Беларусі адкрыецца 26 верасня

Прэзентацыя інфармацыйнага цэнтра Цэнтравыбаркаму Беларусі адбудзецца 26 верасня ў Менску ў Палацы Рэспублікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

2024: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства